класны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да класа (у 3 знач.). Класны кіраўнік. Класны журнал. Класны пакой. Класная дошка. // у знач. наз. класны, ‑ага, м.; класная, ‑ай, ж. Разм. Класны кіраўнік (класная кіраўніца).

2. Спец. Які мае пэўны клас, разрад (пра судна і г. д.).

3. Які мае высокую ступень чаго‑н., які паказвае клас (у 5 знач.). Класная гульня. Класны спартсмен.

4. Уст. Які мае пэўны чын, ранг. Класны чыноўнік.

•••

Класны вагон (уст.) — пасажырскі вагон у адрозненне ад таварнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)