Катахі́ ’трыснёг, чарот’ (Сцяшк. і інш.), каташке́ ’тс’ (Сцяшк.: «Каташкʼе́ на бало̇цѝ растуць»). Параўн. катахі́, катахе́, катухі́ ’каташкі’, ’кіяхі, шышкі’ (Сл. паўн.-зах., 2). Слова па паходжанню не зусім яснае і фармальна зацямнёнае. Можна зыходзіць са слав. *katyšь (гл. у Трубачова, Эт. сл., 9, 165. і СРНГ, 13, 137). Звяртаем увагу на тое, што бясспрэчна роднасная са словам катахі́ ’трыснёг’ лексема катахі́ мае таксама значэнне ’шышкі’. Гэта аб’ядноўвае катахі́ і г. д. з прасл. *katyšь і можна меркаваць, што бел. катах‑ з’яўляецца фанетычным пераўтварэннем больш старажытнага *katyx‑ (> *katyšь): каташкі < *катышкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ката́х

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ката́х катахі́
Р. катаха́ катахо́ў
Д. катаху́ катаха́м
В. ката́х катахі́
Т. катахо́м катаха́мі
М. катасе́ катаха́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ката́х, ‑а, м.

Суквецце з патоўшчанай воссю. Катах кукурузы. Катахі вярбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ката́х, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Суквецце з патоўшчанай воссю, на якой шчыльна сядзяць кветкі; насенне.

К. кукурузы.

Катахі вярбы.

|| памянш. каташо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

|| прым. ката́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кі́ціцы ’кутасы, махры, катахі’ (ТС). Гл. кіціца, кіта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіёўнік1 ’чорныя катахі рагозу’ (Жыв. сл.). Гл. кіёўка1 і кіёўка3. Параўн. таксама кійкі. Да кій2, (гл.).

Кіёўнік2 ’сцяблы кукурузы’ (Мат. Гом., Бяльк.). Гл. кіёўка4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўка́ч1 ’качалка з патоўшчаным круглым канцом, мяла’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Касп., Бяльк., Сержп. Прымхі, Варл., Растарг., Сл. ПЗБ, Федар. 4), ’пра някемлівага, дурнога чалавека’ (ТСБМ, Шат.), ’пра непаваротлівага, няспрытнага чалавека’ (Скарбы), ’той, хто замінае, таўчэцца пад рукамі; маруда’ (Сцяц. Сл.), ’целяпень, нязграбны чалавек’ (Гіл., Мат. Гом.), тоўка́ч, товка́ч ’мяла (у ступе), качалка’ (ТС, Арх. Вяр., Вруб., Сл. ПЗБ), таўка́чка ’тс’ (Ян.), ст.-бел. толка́ч ’тс’: толкачи до них железныи два (1518 г., КГС). Укр. товка́ч ’тс’, рус. дыял. толка́ч ’тс’, польск. дыял. tłukacz ’мяла для размінання бульбы для свіней’, ст.-слав. тлъкачь ’мяла’. Назоўнік, вытворны ад таўчы, што да прасл. *telkti, гл. таўкці, таўчы. Меркаванне пра незалежны характар утварэння таўка́ч ’дурань’ гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1166: утварэнне з суф. ‑ач, што абазначае суб’ект дзеяння са значэннем непавагі, грэблівасці, відаць, суадноснае з таўчыся ’сноўдацца без справы’.

Таўка́ч2 ’пачатак кукурузы’ (Сл. ПЗБ), ’катах рагозу’ (Сл. ПЗБ; дзятл., Жыв. сл.; ЛА, 1), товка́ч ’галоўка чароту’ (драг., Нар. ск.), таўка́чык, таўка́чыкі ’палявы хвошч, Equisetum arvense L.’ (Касп., Бяльк., Яўс., Бяльк., ЛА, 1), ’насеннікі бярозы’ (свісл., Шатал.), таўка́чыкікатахі рагозу’ (зэльв., слонім., ЛА, 1), ’мох у выглядзе збаночкаў’ (Меер Крыч.), таўка́чнік ’хвошч’ (Кіс.). Вобразны перанос з таўкач1.

Таўка́ч3 ’плавальны пузыр’ (віл., Сл. ПЗБ), ’пухір у рыбы’ (віл., лаг., ЛА, 1), туўка́ч ’тс’ (шарк., мёрск., ЛА, 1), талка́ч ’тс’ (полац., ЛА, 1). Відаць, з-за знешняга падабенства да таўкач1, гл.

Таўка́ч4 ’круг, кальцо (каўбасы)’ (лід., Сл. ПЗБ). Аналагічна да папярэдняга слова, гл.

Таўка́ч5 (тыўка́ч) ’драўляны гузік прадаўгаватай формы’ (Шатал.), таўкачо́к ’бірка (зашпілька)’ (Сл. ПЗБ; рас., в.-дзв., полац., шуміл., ЛА, 4). Да таўкач1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)