касцяны́, -а́я, -о́е.

1. гл. косць.

2. Здабыты, прыгатаваны з касцей жывёлы.

К. клей.

Касцяная мука.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касцяны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. касцяны́ касцяна́я касцяно́е касцяны́я
Р. касцяно́га касцяно́й
касцяно́е
касцяно́га касцяны́х
Д. касцяно́му касцяно́й касцяно́му касцяны́м
В. касцяны́ (неадуш.)
касцяно́га (адуш.)
касцяну́ю касцяно́е касцяны́я (неадуш.)
касцяны́х (адуш.)
Т. касцяны́м касцяно́й
касцяно́ю
касцяны́м касцяны́мі
М. касцяны́м касцяно́й касцяны́м касцяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

касцяны́ костяно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касцяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Выраблены з косці (у 3 знач.). Касцяныя гузікі. Касцяная ручка нажа. □ Анатоль прайшоў у будан, моўчкі сагнуўся і падняў з коўдры белую касцяную расчоску з ручкай накшталт рыбінай галавы. Ваданосаў.

2. Здабыты, прыгатаваны з касцей жывёлы. Касцяная мука. Касцяны клей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́сць, -і, мн. ко́сці, касце́й, ж.

1. Асобная састаўная частка шкілета хрыбетных жывёл і чалавека.

Ключычная к.

2. мн. Астанкі цела нябожчыка.

3. зб. Іклы, біўні некаторых жывёл, якія выкарыстоўваюцца для дробных вырабаў.

Слановая к.

Упрыгожанні з косці.

4. мн. Кубікі або пласцінкі з рознага матэрыялу для гульні.

Гуляць у косці.

5. якая. Пра сацыяльнае паходжанне.

Панская к.

Да касцей — вельмі моцна (прамокнуць, прамерзнуць і пад.).

Легчы касцьмі — загінуць.

Скура ды косці — пра вельмі худога чалавека.

|| памянш. ко́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Перамываць костачкі каму — абгаворваць, пляткарыць.

Разабраць па костачках — вельмі падрабязна.

|| прым. касцявы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.), ко́сны, -ая, -ае (да 1 знач.) і касцяны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

Касцявая тканка.

Косныя хваробы.

Касцяны гузік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

костяно́й касцяны́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Камлы́га ’вялікі бясформенны кавалак, абломак цвёрдай масы, ком, глыба зямлі’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Др.-Падб., Яшк.), зборн. камлы́жжа ’камякі мёрзлай зямлі’ (Яўс.; бялын., Янк. I; Нас.), камлы́жына ’сухі ком зямлі на раллі, не разбіты бараной’ (Мядзв.), камлы́шка ’тс’ (Бяльк.), камлы́жыць ’рабіць шар з чаго-небудзь мяккага’ (Нас.). Утворана, відавочна, ад камлаты (гл. камель2) пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ыга (як касты́га < касцяны гузік; Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грэ́бень, ‑я; мн. грабяні, ‑ёў; м.

1. Пласцінка з зубамі для расчэсвання валасоў або для заколвання і ўпрыгожвання жаночай прычоскі. Касцяны грэбень. □ Светлыя, амаль ільнянога колеру валасы.. [Васіліны] былі заколаты шырокім грэбенем на патыліцы, але асобныя кудзеркі падалі на лоб і на скроні. Хадкевіч.

2. Прыстасаванне, якое формай і прызначэннем нагадвае грэбень. Прадзільны грэбень.

3. Мясістая нарасць на галаве некаторых птушак. Грэбень пеўня.

4. перан. Верхні край, вяршыня чаго‑н. Грэбень баразны. Грэбень лесу. □ Па самым грэбень вала ідзе дарожка, абсаджаная старымі дрэвамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́гавіца ’гузік’ (Бяльк.). Магчыма, захаваны на ўсходзе Беларусі архаізм, што ўзыходзіць да прасл. *pǫgy ’круглы прадмет, гузік’, параўн. укр. пу́говиця, рус. пу́говица, польск. pągwica ’круглы гузік (срэбны, касцяны ці са скуры); пампон; адростак на шыі казы; гузак’, што звязваюць з лат. puõga, puogs ’гузік’ (на думку некаторых, запазычаным са ст.-рус. пугы, пугъвь — гл. Каруліс, 2, 73), ст.-інд. puñjas ’камяк, маса, кучка’ і інш. (Фасмер, 3, 400). Мяркуюць, што прыметнік *pǫgъ ’круглы’ захаваўся ва ўкр. пу́головок ’апалонік’ (ад *пуго‑головий, літаральна ’круглагаловы’, гл. ЕСУМ, 4, 626; Банькоўскі, 2, 521). Параўн. пуга3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)