кары́та
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кары́та |
кары́ты |
| Р. |
кары́та |
кары́т |
| Д. |
кары́ту |
кары́там |
| В. |
кары́та |
кары́ты |
| Т. |
кары́там |
кары́тамі |
| М. |
кары́це |
кары́тах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
кары́та, -а, М -ры́це, мн. -ы, -ры́т і -аў, н.
Прадаўгаватая пасудзіна, збітая з дошак або выдзеўбаная з дрэва, якая звычайна выкарыстоўваецца для кармлення жывёлы.
Збіць к.
◊
Застацца ля разбітага карыта — ні з чым, страціўшы ўсё набытае.
|| памянш. кары́тца, -а, мн. -ы, -аў, н.
|| прым. кары́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кары́та ср. коры́то (для кормления скота);
◊ заста́цца ля разбі́тага к. — оказа́ться у разби́того коры́та;
ле́зці не ў сваё к. — сова́ть нос в чужи́е дела́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кары́та, ‑а, М ‑рыце, н.
Прадаўгаватая пасудзіна, выдзеўбаная з дрэва або збітая з дошак, якая скарыстоўваецца звычайна для кармлення жывёлы. Дубовае карыта. Свіное карыта. □ [Наталля] дастала з печы чыгун паранай бульбы, пасекла ў карыце і замяшала свінням. Чорны. Калі гусяняты заканчвалі выбіраць насамі-лодачкамі корм з карытаў, дзяўчынкі гналі іх на возера. Даніленка. // Пра старое, непрыгоднае судна, лодку. Усхапіўся дзядзька мокры, брудны, А вынік спробы той паскудны: Чаўнок не човен, а карыта, І нос і частка дна адбіта. Колас.
•••
Лезці не ў сваё карыта гл. лезці.
Разбітае (старое) карыта — пра што‑н. старое, непрыгоднае. — Гэта не машына, а старое карыта, сэр. Тарантас фермера Молі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кары́та ’карыта, начоўкі, човен’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’збітыя вуглом дзве дошкі, якія прыбіваюцца на версе гонтачнай страхі’ (Сцяшк., Шатал.), ’шуфляда ў ручным млыне, куды падае мука’ (Шатал.), укр. корито ’тс’, рус. корыто ’тс’, чэш. koryto ’карыта, кармушка’, славац. koryto ’тс’, н.-луж. kóryto ’тс’, польск. koryto ’тс’, балг. корито ’тс’, макед. корито ’тс’, серб.-харв. ко̀рито ’тс’, славен. koríto ’тс’. Трэба адзначыць, што паралельна амаль усе славянскія дыялекты ведаюць яшчэ адно значэнне для прасл. koryto ’жолаб, роў, рэчышча’. Менавіта апошняе значэнне навяло даследчыкаў на думку пра сувязь прасл. koryto з дзеясловам ryti. Тады ko‑ прэфікс, як у kadъlbъ (ад dъlbti ’дзяўбці’), (гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 169). Гэта этымалогія (Міклашыч, 133) здаецца надзейнай (што датычыць прэфіксальнай і каранёвай частак слова). Значна менш надзейнае чляненне kor‑yto. Словаўтварэнне як kop‑yto, але калі kop‑yto да капа́ць, то адпаведнага зыходнага дзеяслова для karyto мы не знаходзім, а паходжанне ад kora вельмі праблематычнае, параўн., аднак, карыць 1. Суаднесенасць са ст.-прус. pracartis ’карыта’ і літ. prãkartas ’кармушка’ базіруецца на семантычнай тоеснасці, але фанетычныя разыходжанні растлумачыць цяжка (гл. агляд версій у Трубачова, Эт. сл., 11, 122–125). Фасмер (2, 343) прытрымліваецца другой этымалагічнай версіі Міклашыча і ўзмацняе яе паралеллю Шпэхта: лат. karaûte, karuóte ’лыжка’ з тоеснасцю суфіксаў (ūt = yt).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кары́тца, ‑а, н.
Памянш. да карыта; невялікае карыта. [Піліп] са смакам піў з карытца бярозавік. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карытападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму карыта. Карытападобная лагчына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адлі́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., адалье́цца і адліе́цца; зак.
Пра вадкасць: часткова выліцца.
Вада з карыта адлілася.
|| незак. адліва́цца, -а́ецца.
◊
Адальюцца слёзы чые і каму — хто-н. паплаціцца за ўчыненае каму-н. зло, крыўду і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вадапо́йны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаны, служыць для вадапою. Вадапойнае карыта, вядро.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карму́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Карыта, скрынка і пад., у якія кладуць корм для жывёлы, птушак.
2. перан. Пра месца, дзе можна пажывіцца, набыць што-н. для сябе незаконным спосабам (разм., неадабр.).
|| прым. карму́шачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)