караву́льная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. караву́льная караву́льныя
Р. караву́льнай караву́льных
Д. караву́льнай караву́льным
В. караву́льную караву́льныя (неадуш.)
Т. караву́льнай
караву́льнаю
караву́льнымі
М. караву́льнай караву́льных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

караву́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. караву́льны караву́льная караву́льнае караву́льныя
Р. караву́льнага караву́льнай
караву́льнае
караву́льнага караву́льных
Д. караву́льнаму караву́льнай караву́льнаму караву́льным
В. караву́льны (неадуш.)
караву́льнага (адуш.)
караву́льную караву́льнае караву́льныя (неадуш.)
караву́льных (адуш.)
Т. караву́льным караву́льнай
караву́льнаю
караву́льным караву́льнымі
М. караву́льным караву́льнай караву́льным караву́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бу́дачнік, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

Той, хто нясе каравульную службу ў будцы, жыве ў каравульнай чыгуначнай будцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́дачнік, ‑а, м.

Той, хто нясе каравульную службу ў будцы, жыве ў каравульнай, чыгуначнай будцы. Ідзе Сцёпка,.. мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды. Колас. // У дарэвалюцыйнай Расіі — паліцыянт, які глядзеў за парадкам на вуліцы, знаходзячыся ў будцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўча́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Парода дужых сабак, якія выкарыстоўваюцца для аховы жывёлы на пашы, для каравульнай службы. Я ведаў, што фашысты схапілі яго маці, вывелі ў поле і напусцілі цэлую гайню здаравенных раз’юшаных аўчарак. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малайцава́ты, ‑ая, ‑ае.

Бравы на выгляд; ўдалы, спрытны. Чарнявая жанчына ўсё глядзела на малайцаватага дэмабілізаванага салдата, заразліва ўсміхалася, быццам паддавала яму рашучасці. Чыгрынаў. // Уласцівы малайцу (у 1 знач.), такі, як у малайца. Сярод .. [ваенных] вылучалася малайцаватая постаць ужо знаёмага начальніка каравульнай каманды. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які патрабуе неадкладнага выканання, неабходны, тэрміновы. Толькі сыдзе снег — і да позняй восені не было часу займацца падрыхтоўкай: хапала іншай, больш пільнай работы! С. Александровіч. Сёння дзед Аляксей прыйшоў па вельмі пільнай патрэбе да начальніка міліцыі. Паслядовіч. Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім без пільнай патрэбы — няхай чуе ўвесь свет. Хадкевіч.

2. Старанны, руплівы, дбайны. — Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. Пальчэўскі. Самым першым друкаваным тварам «Музыка» паэт [М. Багдановіч] выявіў ужо сваю пільную цікавасць да тэмы мастака і мастацтва. Лойка.

3. Уважлівы, неаслабны. Жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу даследчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў свет першая яго кніжка. Навуменка. Старшыня рыхтуецца да гутаркі аб пільным нясенні каравульнай службы. Жычка. Кожная лустачка хлеба была на пільным ўліку. Новікаў. // Зоркі, чуйны, праніклівы. Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. Сабаленка. Затое ў Генадзя вока пільнае. Зрок у яго проста выдатны. Васілёнак.

•••

Мець пільнае вока гл. мець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)