Бравы на выгляд; ўдалы, спрытны. Чарнявая жанчына ўсё глядзела на малайцаватага дэмабілізаванага салдата, заразліва ўсміхалася, быццам паддавала яму рашучасці.Чыгрынаў.// Уласцівы малайцу (у 1 знач.), такі, як у малайца. Сярод .. [ваенных] вылучалася малайцаватая постаць ужо знаёмага начальніка каравульнай каманды.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)