карабе́ль
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
карабе́ль |
караблі́ |
| Р. |
карабля́ |
караблёў |
| Д. |
караблю́ |
карабля́м |
| В. |
карабе́ль |
караблі́ |
| Т. |
караблём |
карабля́мі |
| М. |
караблі́ |
карабля́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
карабе́ль, -бля́, мн. -блі, -блёў, м.
1. Вялікае марское судна.
Ваенны к.
Акіянскі к.
2. Лятальны апарат.
Касмічны к.
◊
Спаліць свае караблі (кніжн.) — рашуча парваць з мінулым.
|| памянш. кара́блік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
Пускаць папяровыя караблікі.
|| прым. карабе́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
○
Карабельны лес — лес з высокіх мачтавых дрэў, прыгодных для караблебудавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карабе́ль, -бля́ м. кора́бль;
вае́нны к. — вое́нный кора́бль;
акія́нскі к. — океа́нский кора́бль;
○ касмі́чны к. — косми́ческий кора́бль;
ліне́йны к. — лине́йный кора́бль;
◊ спалі́ць свае́ ~блі́ — сжечь свои́ корабли́;
вялі́каму ~блю́ вялі́кае пла́ванне — погов. большо́му кораблю́ большо́е пла́вание
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
карабе́ль, ‑бля, м.
Вялікае марское судна. Ваенны карабель. Акіянскі карабель. Служыць на караблі матросам. □ Па разгойдан[ым] бурлів[ым] моры ішоў горды ў смелым поступе сваім карабель, трымаючы курс на далёкае яснае сонца. Зарэцкі.
•••
Карабель-спадарожнік — касмічны карабель, выведзены на арбіту спадарожніка Зямлі.
Касмічны карабель — лятальны апарат, прызначаны для палёту чалавека ў космас.
Лінейны карабель — вялікі, добра ўзброены ваенны карабель, прызначаны для правядзення буйных аперацый; лінкор.
Паветраны карабель — дырыжабль або цяжкі самалёт.
Спаліць свае караблі гл. спаліць.
[Ад грэч. kárabos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Карабе́ль, укр. корабель, рус. корабль, чэш. koráb, славац. koráb, польск. korab, ст.-слав. корабль, балг. кораб, серб.-харв. ко̏рабаљ, славен. korabelj. Лічыцца праславянскім запазычаннем з грэч. χαςάβιον (Бернекер, 567). Спасылка на адзінасць гэтага эвентуальнага праславянскага грэцызма нічога не даводзіць, бо праблема палеабалканізмаў у праславянскай мове зусім не вывучана. Зафіксаванае толькі ў візантыйскую эпоху грэч. καράβιον тым не менш перадаецца ў славянскіх мовах з ‑bъ‑, а не ‑v‑, што гаворыць на карысць яго палеабалканскага паходжання (параўн. Трубачоў, Эт. сл. 11, 46–48).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карабе́ль-спадаро́жнік
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
карабе́ль-спадаро́жнік |
караблі́-спадаро́жнікі |
| Р. |
карабля́-спадаро́жніка |
караблёў-спадаро́жнікаў |
| Д. |
караблю́-спадаро́жніку |
карабля́м-спадаро́жнікам |
| В. |
карабе́ль-спадаро́жнік |
караблі́-спадаро́жнікі |
| Т. |
караблём-спадаро́жнікам |
карабля́мі-спадаро́жнікамі |
| М. |
караблі́-спадаро́жніку |
карабля́х-спадаро́жніках |
Крыніцы:
nazounik2008,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
лінка́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Скарачэнне: лінейны карабель; вялікі добра ўзброены ваенны карабель, прызначаны для буйных баявых аперацый.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ракетано́сны, -ая, -ае.
Узброены баявымі ракетамі.
Р. карабель.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мінано́сец, -но́сца, мн. -но́сцы, -но́сцаў, м.
Ваенны карабель з моцным тарпедным узбраеннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тарпедано́сец, -но́сца, мн. -но́сцы, -но́сцаў, м.
Баявы самалёт або карабель, узброены тарпедамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)