капыто́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. капыто́к капыткі́
Р. капытка́ капытко́ў
Д. капытку́ капытка́м
В. капыто́к капыткі́
Т. капытко́м капытка́мі
М. капытку́ капытка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

капыто́к, -тка́ м., уменьш.-ласк. копы́тце ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капыто́к, ‑тка, м.

Памянш.-ласк. да капыт. Прайшло колькі дзён, і Стрэлачка ўстала на ногі, застукала капыткамі па падлозе, пачала хадзіць каля канапы. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капы́т, -а́, М -пыце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Рагавое ўтварэнне на канцы ног у некаторых млекакормячых.

|| памянш. капыто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

|| прым. капы́тны, -ая, -ае.

Атрад капытных (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

копы́тце ср., уменьш. капыто́к, -тка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пя́тка1 ’пята; задняя частка касы; тупы канец яйца; запятак; задні капыток у каровы’ (Нас., Касп., Шат.; Бяльк.; докш., смарг., бяроз., лях., лід., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пята (гл.).

Пя́тка2 ’пяцёрка’ (астр., швянч., Сл. ПЗБ; Стан.), ’пяць рублёў’ (Касп.). Форма з першым значэннем, напэўна, пад уплывам польск. piątka ’пяцёрка (у тым ліку адзнака)’, другое значэнне на базе ўтварэння ад пяць (гл.) па тыпу пята́к ’дробная манета’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)