кантынге́нт
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кантынге́нт |
кантынге́нты |
| Р. |
кантынге́нту |
кантынге́нтаў |
| Д. |
кантынге́нту |
кантынге́нтам |
| В. |
кантынге́нт |
кантынге́нты |
| Т. |
кантынге́нтам |
кантынге́нтамі |
| М. |
кантынге́нце |
кантынге́нтах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кантынге́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Сукупнасць людзей, якія складаюць аднародную ў якіх-н. адносінах групу, катэгорыю (кніжн.).
К. навучэнцаў.
2. Устаноўленая для пэўных мэт найбольшая колькасць, норма чаго-н.
Экспартны к. тавараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кантынге́нт, -ту м., книжн., спец. континге́нт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кантынге́нт, ‑у, М ‑нце, м.
1. Кніжн. Сукупнасць людзей, якія складаюць аднародную ў якіх‑н. адносінах групу, катэгорыю. Кантынгент рабочых. Кантынгент вучняў.
2. Устаноўленая для пэўных мэт найбольшая колькасць, норма чаго‑н. Экспартны кантынгент тавараў.
[Ад лац. contingens, contingentis — які дастаецца на долю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кантынге́нт ’устапоўленая норма для пэўных мэт’ (ТСБМ), канты́гент ’дзяржаўная пастаўка збожжа, падатак’ (Сцяшк.). З польск. kontyngent ’устаноўленая норма падаткаў’ < лац. contingēns, contingentis ’які выпадае на долю’ — праз ням. Kontingent (Слаўскі, 2, 442), літаратурная форма — з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
континге́нт кантынге́нт, -ту м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ро́чнік ’аднагодак’ (Жд. 3; маст., шальч., смарг., Сл. ПЗБ), ’аднагадовае жарабя’ (бяроз., Шатал.). З польск. rocznik ’аднагодак’. ст.-польск. roczeń ’аднагадовая жывёла’, якія з roczny ’гадавы, аднагадовы’ < rok — рок 1 (гл.). Мацкевіч (у Сл. ПЗБ, 4, 307) падае яшчэ польск. rocznik ’штогодні кантынгент прызыўнікоў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зае́зд, ‑у і ‑а, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. заязджаць — заехаць (у 1, 4 і 5 знач.).
2. ‑у. Адзін з тураў спаборніцтва ў скачках, гонках. Паўфінальны заезд. У першыя заездзе ўдзельнічала пяць коней. Атрымаць перамогу ў апошнім заездзе.
3. ‑у. Разм. Новая змена, кантынгент (у доме адпачынку, санаторыі і пад.). Новы заезд.
4. ‑а. Уст. Заезны дом. [Хурс] часта бываў у местачковых заездах, у карчомных стадолах. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
колькасць, лік, лічба; кантынгент / кніг, часопісаў ці газет: тыраж; сума (кніжн.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)