кантынге́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць людзей, якія складаюць аднародную ў якіх-н. адносінах групу, катэгорыю (кніжн.).

К. навучэнцаў.

2. Устаноўленая для пэўных мэт найбольшая колькасць, норма чаго-н.

Экспартны к. тавараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)