каме́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ме́т, ж.

1. Нябеснае цела, якое мае выгляд абкружанай туманнай абалонкай яркай светлай плямы з вузкай паласой святла ў форме хваста.

2. Рачное быстраходнае пасажырскае судна на падводных крылах (разм.).

|| прым. каме́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каме́та ж., астр. коме́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каме́та, ‑ы, ДМ ‑меце, ж.

Нябеснае цела, якое мае выгляд абкружанага туманнай абалонкай яркага светлага ядра з вузкай паласой святла ў форме хваста.

[Ад грэч. komētēs (astēr) — літаральна «хвастатая (зорка)».]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хваста́ты, -ая, -ае.

3 хвастом (у 1 знач.) або з вялікім ці густым хвастом.

Хвастатая лісіца.

Хвастатая камета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коме́та астр., мор. каме́та, -ты ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эдэ́мскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эдэму. І сніў Адам: Камета ўстала ў небе Барвяным страшным зракам — і тады Крывёю пачала сачыцца глеба І згінулі эдэмскія сады. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хваста́ты, ‑ая, ‑ае.

З вялікім або густым хвастом. Вогненная хвастатая прыгажуня-лісіца жыла ў лагеры даўно. Няхай. Міма праплываюць прыгожыя хвастатыя птушкі. «ЛіМ». // Які мае хвост, доўгі канец. Хвастатая камета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́ха1 ’знакі з лапак елкі, якімі ўзімку даказваюць дарогу’ (Сцяшк. МГ). Да вяха́1 (гл.).

Ве́ха2 ’цыкута’ (лоеў., Мат. Гом.). Да вяха́2 (гл.).

Ве́ха3 ’вехаць’ (светлаг., Мат. Гом.). Да вяха́3 (гл.).

Ве́ха4 ’пладаносная частка сцябла проса’ (рэч., Мат. Гом.). Да вяха́4 (гл.).

Ве́ха5камета’ (Мат.), укр. віха́ ’тс’, бук. ві́ха (уст., рэдк.) ’прадвесце’, рус. сіб. веха́ ’вестка, навіна, паведамленне’. Да вяха́1 ’знак з саломы, галінак, жэрдкі, які папярэджвае аб чым-небудзь’. Тут адбыўся семантычны перанос: ’папераджальны, паведамляльны знак’ → ’прадвесце чаго-небудзь, напр., вайны’. Гэтаму дапамагае і знешняя форма: вяха часам выглядае, як мятла, бо замест саломы на шост надзяваюць дзяркач; параўн. укр. мітла́камета’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мятла́1, метла́, мітла́, мытла́ ’пучок звязаных галінак без лісцяў, насаджаны на палку, які служыць для падмятання; венік’ (ТСБМ, Янк. 1, Бір. дыс., Бес., Яруш.), польск. miotła, палаб. metla, н.-луж. mjetła, в.-луж. mjetla; чэш., славац. metla, славен. mę̑tla, серб.-харв. мѐтла, макед. метла, балг. метла́. Прасл. metъlā́. Фасмер (2, 610) падае форму metьla насуперак Ваяну, які (RÉS, 12, 235) выводзіць прасл. форму metlá. Да ме́сці (гл.).

Мятла́2, мітла́, метла́камета’ (Бес., Федар. 1), брэсц. мытла́ ’сонечны прамень’ (Нар. лекс.). У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з мятла́1 (гл.). Аналагічна балг. банацк. миклъ̀камета’.

Мятла́3, метла́, мітла́, мяцёлка ’мятлічка звычайная, Apera spica-vḙnti (L.) P. Beauv.’ (Бес., Касп., Яруш., Выг. дыс.; паўд.-бел., Смул.; міёр., Жыв. сл.), ’прасянік разгалісты, Milium effussum L.’ (гом., паўд.-усх., Кіс.), ’зараснік чароту Phragmites communis Trin.’ (лёзн., Яшк.). Да мятла́1 (гл.). Названы так паводле таго, што з гэтых раслін вяжуць венікі, якімі вымятаюць печ перад тым, як саджаць у яе хлеб (Махэк, , 30, 61), або паводле падабенства кветак да мятлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Планіда ’лёс, вышэйшае прадвызначэнне’ (чач., Мат. Гом.; Бяльк.; Растарг.), ст.-бел. планита (XVI ст.). З планета (гл.) у выніку мены е > и ў запазычаных словах пад уплывам народнай этымалогіі (Карскі, 1, 188). Паводле Німчука (Давньорус., 20), и (i) адлюстроўвае грэка-візантыйскае вымаўленне πλανήτης ’планета’; азванчэнне τ у міжвакальным становішчы. Тое ж рус. плани́да ’лёс’, ’планета’, ’камета’, ’моцны вецер, дождж, гром’, якія узніклі ў выніку пераафармлення лексемы планита пад уплывам слоў накшталт Фемида. Новае значэнне ’лёс’ узнікла ў сувязі з астралагічнымі гараскопамі (КЭСРЯ, 340).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)