каласо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. каласо́к каласкі́
Р. каласка́ каласко́ў
Д. каласку́ каласка́м
В. каласо́к каласкі́
Т. каласко́м каласка́мі
М. каласку́ каласка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ако́т ’валаскі з каласкоў збожжавых культур’ (Шат.). Гл. акоцце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вычыня́ць ’ачышчаць ад каласкоў зерне’ (Сцяшк.); ’вымятаць калоссе з абмалочанага збожжа’ (Шатал.). Польск. wyczyniać ’тс’. Гл. чыніць. У бел. можа быць як запазычаннем з польск., так і семантычным архаізмам; параўн. славен. činiti, činim ’прасяваць зерне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кві́тка1 ’вянок з жытніх каласкоў’ (Сл. паўн.-зах.), ’мяцёлка проса, аўса, грэчкі’ (Выг.) (Лекс. Палесся, 64–65). Кантамінацыя кветка (гл.), кітка, кета (гл.) і, магчыма, ветка з агульным значэннем ’колас аўса або проса’.

Кві́тка2 ’заканчэнне работы (будавання, жніва, сяўбы)’: «У нас квітка, дом накрыт» (Выг.). Гл. квітка©.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасу́нька ‘расліна дрыжнік, Briza L.’ (ТС). Да трэ́сці (гл.). Магчыма, з рус. трясу́нка ‘тс’ або ўкр. трясу́нка ‘Briza’, матывацыя назвы грунтуецца на фізічных уласцівасцях расліны — дрыжанні каласкоў пад павевамі ветру, што адлюстравана ў іншых славянскіх назвах: чэш. třeslice, серб.-харв. тре̏слица і інш. (ЕСУМ, 5, 665). Часцей дрыжнік, мятліца, мятлічка (Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слёзка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Памянш.-ласк. да сляза (у 1, 2 і 4 знач.). Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі Сціраючы яму, штось пачала казаць. Багдановіч.

2. толькі мн. (слёзкі, ‑зак). Злакавая расліна з суквеццем, якое складаецца з буйных каласкоў; дрыжнік. І мядунка і герань, Слёзкі, мята, кашка! Сто букетаў назбіраць Тут за дзень няцяжка. Гілевіч. На світанні выходзіць за вёску Па іскрыстай халоднай расе, І чабор, і рамонкі, і слёзкі У прыполе дадому нясе. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стакало́с ‘каласоўнік’ (стол., лельч., жытк., мазыр., Расл. св.; ЛА, 1), стоколо́с, стоколо́са ‘гірса’ (ТС), укр. стоко́лос, рус. стоко́лос, польск. stokłos, чэш. stoklosa, славац. stoklas, серб.-харв. сто̀класа, славен. stóklas. Прасл. *stokolsъ; ад сто і колас (Міклашыч, 335; Фасмер, 3, 764). Махэк₂ (579) заўважае, што лічэбнік сто не мае канкрэтнага значэння, абазначае толькі вялікую колькасць каласкоў у гэтай расліны ў параўнанні з адным коласам культурных збожжавых раслін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слёзкі ‘дрыжнік, Briza L.’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Сл. ПЗБ, Кіс.), ‘расіца, Drosera rotundifolia L.’, слёзка ‘чорнагалоў, Prunella L.’ (Нас.), ‘фуксія’ (ушац., Жыв. сл.; ТС). Часта ў складаных назвах тыпу зязюліны слёзкі, параўн. слёзкі божэй ма́церы ‘гваздзік палявы’ (ТС), божыя слёзкі ‘тс’ (Кіс.), слёзкі авечыя ‘сачавіца’ (Сл. ПЗБ) і г. д. Аналагічна і ў іншых славянскіх мовах: рус. слёзки ‘гваздзіка, Dianthus deltoides’, кукушкины слёзки ‘дрыжнік’, чэш. slzy Panny Marie ‘тс’. Да сляза (гл.), мабыць, паводле формы каласкоў, круглявых або яйкападобных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)