Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Ако́т ’валаскі з каласкоў збожжавых культур’ (Шат.). Гл. акоцце.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАЛАСО́ЎНІК (Bromus),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў краінах Міжземнамор’я, у нетрапічных паясах Еўразіі і Афрыкі. На Беларусі 6 дзікарослых К.: аржаны (B. secalinus), мяккі (B. mollis), палявы (B. arvensis), гронкавісты (B. commutatus), растапыраны (B. squarrosus), японскі (B. japonicus); інтрадукаваны К. дрыжнікападобны (B. briziformis). Растуць на палях, лугах, уздоўж дарог.
Аднагадовыя травяністыя расліны выш. 15—100 см. Сцябло — саломіна. Лісце з замкнёнымі пазухамі. Суквецце — мяцёлка з буйных шматкветкавых (6—20 кветак) каласкоў. Плод — зярняўка. Кармавыя і дэкар. расліны. К. аржаны — пустазелле пасеваў азімых культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯКІ́НА,
адходы малацьбы і ачысткі зерня збожжавых і некаторых інш. культур (напр., канюшыны, лёну); грубы корм, што складаецца з насенных абалонак, частак каласкоў і зярнят, расцёртых лісткоў і сцёблаў, недаспелага зерня, насення пустазелля і інш. Можа змяшчаць насенне атрутных раслін. Больш пажыўная за салому адпаведных раслін, мае больш пратэіну і попелу, менш клятчаткі. Гіграскапічная, лёгка злежваецца і псуецца. Скормліваецца буйн. раг. жывёле, коням (лепшыя сарты) і свінням прапараная і ў сумесі з сакаўнымі кармамі, брагай, мелесам і інш. Найлепшую М. даюць авёс, проса, безасцюковыя ячмень і яравая пшаніца, бабовыя і лён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПІ́РУС (Cuperus papyrus),
кветкавая расліна сям. асаковых. Радзіма — трапічная Афрыка. Расце ў павольнай вадзе, уздоўж берагоў рэк і азёр утварае зараснікі. Культывавалі ў стараж. Егіпце (лічыўся царскай раслінай), Палесціне і ў некат. краінах Паўд. Еўропы.
Шматгадовая травяністая расліна выш. да 5 м. Сцёблы прамастойныя, трохгранныя. Лісце прыкаранёвае, лускападобнае. Суквецці буйныя, парасонападобныя са шматлікімі цыліндрычнымі калоссямі (даўж. 1—2 см) з невял. плоскіх каласкоў. Сцёблы выкарыстоўваліся для вырабу пісчага матэрыялу (папірусу), тканін, абутку, плытоў, чаўноў, цыновак, а таксама ў ежу. З іх будавалі караблі стараж. мараплаўцы. Дэкар. расліны. П. часта няправільна наз. сыць чарговалістую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛАВАНО́СЕЦ (Corynephorus),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 5 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор’я: На Беларусі трапляецца атлантычна-еўрап. від — булаваносец сіваваты (C. canescens;). Расце на пясчаных мясцінах, узлесках сухіх хваёвых лясоў у паўд. і зах. раёнах на паўн.-ўсх. мяжы арэалу.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі полымі сцёбламі (саломінамі) выш. 10—35 см і каранёвым валасніком. Лісце сівое, шчацінкападобнае, згорнутае, тонказавостранае, цвёрдае, шурпатае, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя ў кароткай раскідзістай або сціснутай мяцёлцы з нешматлікіх маленькіх каласкоў. Ніжняя кветкавая лускавінка з членістым булавападобным асцюком (адсюль назва). Плод — зярняўка. Дэкар. і кармавыя расліны, замацавальнікі пяскоў (утвараюць шчыльную дзярніну).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вычыня́ць ’ачышчаць ад каласкоў зерне’ (Сцяшк.); ’вымятаць калоссе з абмалочанага збожжа’ (Шатал.). Польск.wyczyniać ’тс’. Гл. чыніць. У бел. можа быць як запазычаннем з польск., так і семантычным архаізмам; параўн. славен.činiti, činim ’прасяваць зерне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кві́тка1 ’вянок з жытніх каласкоў’ (Сл. паўн.-зах.), ’мяцёлка проса, аўса, грэчкі’ (Выг.) (Лекс. Палесся, 64–65). Кантамінацыя кветка (гл.), кітка, кета (гл.) і, магчыма, ветка з агульным значэннем ’колас аўса або проса’.
Кві́тка2 ’заканчэнне работы (будавання, жніва, сяўбы)’: «У нас квітка, дом накрыт» (Выг.). Гл. квітка1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трасу́нька ‘расліна дрыжнік, Briza L.’ (ТС). Да трэ́сці (гл.). Магчыма, з рус.трясу́нка ‘тс’ або ўкр.трясу́нка ‘Briza’, матывацыя назвы грунтуецца на фізічных уласцівасцях расліны — дрыжанні каласкоў пад павевамі ветру, што адлюстравана ў іншых славянскіх назвах: чэш.třeslice, серб.-харв.тре̏слица і інш. (ЕСУМ, 5, 665). Часцей дрыжнік, мятліца, мятлічка (Некр. і Байк.).