казытлі́вы, -ая, -ае.

1. Адчувальны да козыту.

Казытлівае месца.

2. Які казыча, выклікае козыт.

К. ветрык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казытлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. казытлі́вы казытлі́вая казытлі́вае казытлі́выя
Р. казытлі́вага казытлі́вай
казытлі́вае
казытлі́вага казытлі́вых
Д. казытлі́ваму казытлі́вай казытлі́ваму казытлі́вым
В. казытлі́вы (неадуш.)
казытлі́вага (адуш.)
казытлі́вую казытлі́вае казытлі́выя (неадуш.)
казытлі́вых (адуш.)
Т. казытлі́вым казытлі́вай
казытлі́ваю
казытлі́вым казытлі́вымі
М. казытлі́вым казытлі́вай казытлі́вым казытлі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

казытлі́вы

1. (чувствительный к щекотке) щекотли́вый;

2. щеко́тный, щеко́чущий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

казытлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Адчувальны да козыту. Казытлівае месца.

2. Які казыча, выклікае козыт. Трапіць [снег] на шчаку і адразу растае, расплываецца казытлівым халадком. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассме́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Разм. Перастаць баяцца; асмялець. І пачуўшы ціхі ўздых і казытлівы дотык валасоў, рассмеліўся зусім, .. і прыгарнуў .. [Ніну] да сябе. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

щекотли́вый

1. разг., уст. казытлі́вы;

2. перен. даліка́тны;

щекотли́вый вопро́с даліка́тнае пыта́нне;

щеко́тлив в де́нежных дела́х даліка́тны ў грашо́вых спра́вах;

щекотли́вое обстоя́тельство даліка́тная акалі́чнасць;

щекотли́вое положе́ние даліка́тнае стано́вішча;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свярбе́ць, ‑біць; незак.

1. Выклікаць адчуванне казытлівага болю. Я помню, як яна [крапіва] апякае рукі: як агнём, на целе потым чырванеюць пухіры, яны пякуць і свярбяць, іх потым раздзіраеш да крыві і слініш — робіцца трохі лягчэй. Адамчык. // Адчуваць казытлівы боль (пра цела і яго часткі). Цела так свярбела ад поту і тырсы, што хацелася драць абедзвюма рукамі. Місько. Узмакрэла ад поту шыя, правае вока, быццам што трапіла туды, непрыемна свярбела. Савіцкі.

2. безас. перан. Разм. Пра неадольнае жаданне зрабіць што‑н. — Ну ж і свярбела стрэльнуць, — прызнаўся Амяллян. Грахоўскі.

•••

Рукі свярбяць у каго гл. рука.

Скура свярбіць гл. скура.

Язык свярбіць гл. язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тытунёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тытуню. Тытунёвы ліст. □ Кудзін адчыніў кабіну, з якой патыхнула сухім цяплом, пахам саляркі і тытунёвага дыму. Радкевіч. Сухі і казытлівы тытунёвы пыл лезе ў рот. Паўлаў. // Атрыманы з тытуню. Тытунёвае масла. // Звязаны з вырошчваннем, апрацоўкай і продажам тытуню. Тытунёвая фабрыка. Тытунёвы ларок. □ Палікарпаўна ўжо даўно тытунёвую расаду павеяла. Кулакоўскі. Арцём пайшоў шукаць шчасця на новых землях, тытунёвых плантацыях. Самуйлёнак.

2. Зеленавата-карычневы; колеру тытуню. [Лізагуб] гаварыў і ўсміхаўся белымі зубамі, а ўсмешка была халодная, абыякавая. Валасы бліскучыя ад брыльянціну, нібы карова ягоную галаву лізала. Вочы тытунёвага колеру, абыякава-ўважныя. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)