кавэ́нчыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кавэ́нчуся кавэ́нчымся
2-я ас. кавэ́нчышся кавэ́нчыцеся
3-я ас. кавэ́нчыцца кавэ́нчацца
Прошлы час
м. кавэ́нчыўся кавэ́нчыліся
ж. кавэ́нчылася
н. кавэ́нчылася
Загадны лад
2-я ас. кавэ́нчыся кавэ́нчыцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час кавэ́нчачыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кавэ́нчыцца ’мучыцца перад смерцю’ (Гарэц.), кавэнчыць ’выпрошваць плачучы’ (Др.-Падб.), кавэнчыцца ’пакутаваць (ад фізічнага болю)’ (Жд. 2), кавэнчыцца ’хварэе’ («калі дзіця плачэ і паводзіць сябе неспакойна») (полац., Нар. лекс.), ’мучыцца, пакутаваць (ад раны, ад болю)’ (віц., стаўбц., Нар. сл.), кавэнчыць ’мучыць’ (Нас.), ’вельмі мучыцца’ (стол., Нар. лекс.), кавэнчыцца ’цацкацца, насіцца’ (Юрч.). Адносна этымалогіі гл. кавенчыцца (адаптаваная фанетычная форма).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакабе́нчыцца ’перамучыцца, доўга пакутуючы’, ’адпакутваць ад хваробы’ (Нас.). Да пера- і каве́нчыцца, каве́ндзіцца, кавэ́нчыцца (гл.) з менай в > б.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)