зірну́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зірну́ зірнё́м
2-я ас. зірне́ш зірняце́
3-я ас. зірне́ зірну́ць
Прошлы час
м. зірну́ў зірну́лі
ж. зірну́ла
н. зірну́ла
Загадны лад
2-я ас. зірні́ зірні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зірну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зірну́ць сов., однокр. взгляну́ть, гля́нуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зірну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Кінуць позірк; глянуць, паглядзець. Старыя зірнулі адзін на аднаго, паківалі галовамі. Новікаў. Куды ні зірнеш — усюды іскрыстая бель, аж слепіць вочы. Машара. // Заглянуць куды‑н. Зірнуць за вугал. □ Бондар падышоў да акна, зірнуў на двор. Навуменка. // Глянуць, каб даведацца пра што‑н. [Сашка] яшчэ не ведаў, што гэта за шум такі на вуліцы, і выбег зірнуць. Чорны.

2. перан. Аднесціся да каго‑, чаго‑н. якім‑н. чынам, ацаніць як-небудзь. Другая падзея прымусіла.. [Максіма] яшчэ больш сур’ёзна зірнуць на самога сябе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зірну́ць ’паглядзець’, зіркнуць (Багушэвіч, Мар. дыс.). Рус. кур., арл., калуж. зырнуть ’кінуць хуткі, кароткі погляд’, дыял. зы́ркнуть, укр. зирну́ти, зи́ркнути, польск. zerknąć, zerkać, zierkać ’тс’, серб.-харв. зи̏рнути, зи̏ркати, зи̏рати ’тс’, макед. ѕирнезірнуць’. Параўн. ст.-слав. прэфіксальныя назирати, объзирати, призирати, зазирати і інш., ст.-рус. подъзирати, узирати і інш. Ад zir‑ ці zirk‑ (гл. зірк) з суфіксам ‑nǫ‑ (калі з zirk‑, ‑k‑ у групе зычных можа выпасці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зі́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Кідаць позірк на каго-, што-н., пазіраць.

З. па баках.

|| аднакр. зі́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні і зірну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. зі́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́лькам, прысл.

Імгненна, нядоўга, бегла.

М. зірнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

воззре́ть сов., уст. гля́нуць, зірну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гля́нуть сов., однокр., разг. гля́нуць, зірну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зірк, у знач. вык. (разм.).

Ужыв. замест дзеясловаў зірнуць, зіркнуць пры выражэнні нечаканасці, раптоўнасці выяўлення ці наступлення чаго-н.

Я з. пад елку, а там тры баравікі стаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смалі́ць⁵, смалю́, сма́ліш, сма́ліць; незак. (разм.).

Хутка ехаць, спрытна рабіць што-н. і пад.

Азірнуўся, а дзед за мной смаліць верхам на кані.

Тодар смаліць пракос за пракосам, люба зірнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)