Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
зірну́цьсов., однокр. взгляну́ть, гля́нуть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зірну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Кінуць позірк; глянуць, паглядзець. Старыя зірнулі адзін на аднаго, паківалі галовамі.Новікаў.Куды ні зірнеш — усюды іскрыстая бель, аж слепіць вочы.Машара.// Заглянуць куды‑н. Зірнуць за вугал. □ Бондар падышоў да акна, зірнуў на двор.Навуменка.// Глянуць, каб даведацца пра што‑н. [Сашка] яшчэ не ведаў, што гэта за шум такі на вуліцы, і выбег зірнуць.Чорны.
2.перан. Аднесціся да каго‑, чаго‑н. якім‑н. чынам, ацаніць як-небудзь. Другая падзея прымусіла.. [Максіма] яшчэ больш сур’ёзна зірнуць на самога сябе.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Зірну́ць ’паглядзець’, зіркнуць (Багушэвіч, Мар. дыс.). Рус.кур., арл., калуж.зырнуть ’кінуць хуткі, кароткі погляд’, дыял.зы́ркнуть, укр.зирну́ти, зи́ркнути, польск.zerknąć, zerkać, zierkać ’тс’, серб.-харв.зи̏рнути, зи̏ркати, зи̏рати ’тс’, макед.ѕирне ’зірнуць’. Параўн. ст.-слав. прэфіксальныя назирати, объзирати, призирати, зазирати і інш., ст.-рус.подъзирати, узирати і інш. Ад zir‑ ці zirk‑ (гл. зірк) з суфіксам ‑nǫ‑ (калі з zirk‑, ‑k‑ у групе зычных можа выпасці).