зы́ск

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зы́ск зы́скі
Р. зы́ску зы́скаў
Д. зы́ску зы́скам
В. зы́ск зы́скі
Т. зы́скам зы́скамі
М. зы́ску зы́сках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Зыск ’выгода, карысць’ (Сцяц., Шат.), ’права спагнання’ (Нас.). Рус. перм., свярдл. зыск ’іск’, укр. зиск ’прыбытак’, польск. zysk ’прыбытак’, ’карысць’, чэш., славац. zisk ’тс’. Ст.-бел. зыскъ (XV ст.) < польск. (Булыка, Запазыч., 124). У карысць разгляду бел. слова як паланізма — яго семантыка. Польск. zysk < vъziskъ (са стратай пачатковага vъ‑) бязафікснага наз. ад дзеяслова vъz‑iskati, дзе корань *isk‑ < *jьsk‑ (параўн. іск).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набда́ ’прыбытак, зыск’ (Ласт.), параўн. ст.-бел.: Да не даси набды от блудніцы, што цытуе Ластоўскі з Супрасльскага летапісу. Да наўда (гл.); не выключана народна-этымалагічная сувязь з дбаць (з метатэзай) або з надоба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)