зуба́сты, -ая, -ае.

1. З вялікімі вострымі зубамі.

2. перан. Дзёрзкі, востры на язык.

З. хлопец.

|| наз. зуба́стасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зуба́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зуба́сты зуба́стая зуба́стае зуба́стыя
Р. зуба́стага зуба́стай
зуба́стае
зуба́стага зуба́стых
Д. зуба́стаму зуба́стай зуба́стаму зуба́стым
В. зуба́сты (неадуш.)
зуба́стага (адуш.)
зуба́стую зуба́стае зуба́стыя (неадуш.)
зуба́стых (адуш.)
Т. зуба́стым зуба́стай
зуба́стаю
зуба́стым зуба́стымі
М. зуба́стым зуба́стай зуба́стым зуба́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зуба́сты в разн. знач. зуба́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зуба́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З вялікімі, вострымі зубамі; з вялікай колькасцю зубоў. Вялікі зубасты шчупак стаяў у вадзе нерухома, як затопленае палена, падпільноўваючы на мелкім месцы верхаводак і сяляў. В. Вольскі.

2. перан. Дзёрзкі, востры на язык. — Славік у мяне зубасты хлапчук, стойкі ў сваіх намерах. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зуба́ты, -ая, -ае.

1. Тое, што і зубасты (у 1 знач.).

2. Які мае зубы (спец.).

З. кіт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)