зро́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. зро́к
Р. зро́ку
Д. зро́ку
В. зро́к
Т. зро́кам
М. зро́ку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зрок, -у, м.

Адно з пяці знешніх пачуццяў, органам якога з’яўляюцца вочы; здольнасць бачыць.

Добры з.

Сапсаваць з.

Страціць з.

|| прым. зро́кавы, -ая, -ае.

З. нерв.

Зрокавая памяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрок (род. зро́ку) м. зре́ние ср.;

падма́н зро́ку — обма́н зре́ния;

по́ле зро́ку — по́ле зре́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зрок, ‑у, м.

1. Адно з пяці знешніх пачуццяў, органам якога з’яўляюцца вочы; здольнасць бачыць. Органы зроку. Сапсаваць зрок. □ У майстэрні цемнавата, а зрок у Абрама ўжо быў прытуплены. Дачка запаліла.. лямпу. Пестрак. Нават вачам стала лягчэй, нібы пяшчота свежага вясенняга цяпла прыбавіла ім зроку. Кулакоўскі.

2. Разм. Погляд, позірк. На ганак са стрэльбаю выйшаў стары. Абвёў цівуноў грозным зрокам. Танк.

•••

Бінакулярны зрок — звычайнае бачанне абодвума вокамі.

Поле зроку гл. поле.

(Як) зрокам абняць гл. абняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зрок ’здольнасць бачыць; погляд’. Чэш., славац. zrak ’тс’, славен. zrȃk ’паветра, прамень’, серб.-харв. зра̑к ’паветра’, зра̑к, зра̏ка ’прамень, святло’, балг. зрак ’прамень, святло’ перан. ’зрок’, макед. зрак ’прамень, святло’, дыял. ’погляд’. Ст.-слав. зраkъзрок’. Ст.-рус. зракъ ’выгляд, вобраз; зрок’. Рус. зрак > зрачок Фасмер (2, 105) лічыць стараславянізмам, прыводзячы ўсх-слав. форму зорок; Шанскі, 2, З, 109. Тады зрок трэба лічыць паланізмам, які адлюстроўвае польск. літ. wzrok ’здольнасць бачыць, погляд’, уст. ’вока’. Пачатковае w‑ магло быць утрачана ў бел., калі ўлічваць взрокъ у Скарыны, у Александрыі (Булыка, Запазыч., 62). Але і ў ст.-польск. была форма zrok (Рэчак), якая і магла адлюстравацца ў бел. літ. форме. Корань той самы, што зрэнкі, зара, зарыць (гл.). Копечны, Zákl. zásoba, 429–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

невіду́шчы, -ая, -ае.

Які страціў зрок; сляпы.

Н. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віду́шчы, -ая, -ае.

Які мае зрок, бачыць або здольны бачыць.

В. чалавек.

Адзінае відушчае вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бінакуля́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразах: бінакулярны зрок гл. зрок; бінакулярная лупа гл. лупа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празіра́ць

‘атрымліваць зрок

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. празіра́ю празіра́ем
2-я ас. празіра́еш празіра́еце
3-я ас. празіра́е празіра́юць
Прошлы час
м. празіра́ў празіра́лі
ж. празіра́ла
н. празіра́ла
Загадны лад
2-я ас. празіра́й празіра́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час празіра́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сляпі́цца, сляплю́ся, сле́пішся, сле́піцца; незак.

1. Псаваць сабе зрок.

С. над кнігаю.

2. Пра немагчымасць глядзець (ад яркага святла і пад.).

Слепяцца вочы ад сонца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)