значо́к
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
значо́к |
значкі́ |
| Р. |
значка́ |
значко́ў |
| Д. |
значку́ |
значка́м |
| В. |
значо́к |
значкі́ |
| Т. |
значко́м |
значка́мі |
| М. |
значку́ |
значка́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
значо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
1. Пласцінка, кружок і пад. з якім-н. адбіткам, які носіцца на грудзях як упрыгожанне, памятны знак ці знак прыналежнасці да якой-н. арганізацыі.
Памятны з.
Універсітэцкі з.
2. Умоўная паметка на чым-н.
Паставіць значкі на палях кнігі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
значок м. значо́к, -чка́ м.; (помета — ещё) паме́та, -ты ж., ме́тка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
значо́к, -чка́ м.
1. значо́к;
2. (условная помета) значо́к, ме́тка ж.;
паста́віць ~чкі́ на паля́х кні́гі — поста́вить значки́ (ме́тки) на поля́х кни́ги
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
значо́к, ‑чка, м.
1. Металічная пласцінка прамавугольнай, круглай або іншай формы з пэўным адбіткам, якую носяць на грудзях як знак прыналежнасці да той ці іншай арганізацыі, катэгорыі людзей, у памяць аб якой‑н. падзеі і інш. Камсамольскі значок. Універсітэце значок.
2. Фігура, чарцёж, малюнак з умоўным значэннем. Друкарскі значок. // Умоўная паметка. — Чакай, — затрымаў .. [Сяргея] Юрка. — Калі з хутара хто-небудзь пойдзе, я таксама пайду ўслед. Па дарозе буду чарціць палкай рымскія пяцёркі. Па гэтых значках і шукайце мяне. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагру́дны, -ая, -ае.
Прызначаны для таго, каб насіць на грудзях; які знаходзіцца на грудзях.
Н. значок.
Нагрудныя плаўнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перачапі́ць сов., в разн. знач. перецепи́ть;
п. ваго́ны — перецепи́ть ваго́ны;
п. значо́к — перецепи́ть значо́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адшпілі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пі́ліцца; зак.
1. Стаць непрышпіленым, адкалоцца.
Значок адшпіліўся.
2. Расшпіліцца, выпасці з пятлі.
Гузік адшпіліўся.
|| незак. адшпі́львацца, -аецца і адшпіля́цца, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фестыва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фестывалю. Фестывальны значок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыякрыты́чны, -ая, -ае.
У выразе: дыякрытычны знак — надрадковы ці падрадковы знак у літары (у некаторых алфавітах — побач з літарай), які ўдакладняе гучанне, напр., значок кароткасці над літарамі «ў» або «й».
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)