звы́чны, -ая, -ае.

1. Добра знаёмы, прывычны.

З. занятак.

2. Тое, што і звыклы (у 2 знач.).

|| наз. звы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звы́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. звы́чны звы́чная звы́чнае звы́чныя
Р. звы́чнага звы́чнай
звы́чнае
звы́чнага звы́чных
Д. звы́чнаму звы́чнай звы́чнаму звы́чным
В. звы́чны (неадуш.)
звы́чнага (адуш.)
звы́чную звы́чнае звы́чныя (неадуш.)
звы́чных (адуш.)
Т. звы́чным звы́чнай
звы́чнаю
звы́чным звы́чнымі
М. звы́чным звы́чнай звы́чным звы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

звы́чны привы́чный; обы́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Добра знаёмы, прывычны. Прайшлі чарадою Гады за гадамі, Нязвыклае стала Штодзённым і звычным. Хведаровіч.

2. Які прывык да чаго‑н., звыкся з чым‑н. Да баявой прыгоды звычны, Без меркаванняў і разваг Шынель скідае пагранічнік, Бяжыць з вінтоўкай па слядах. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

привы́чный

1. (ставший привычкой) прывы́чны; (обычный) звы́чны, звыча́йны;

привы́чный о́браз жи́зни прывы́чны (звы́чны, звыча́йны) спо́саб жыцця́;

привы́чное явле́ние звыча́йная (прывы́чная) з’я́ва;

2. (привыкший) звы́клы, прызвыча́ены;

он челове́к привы́чный ён чалаве́к звы́клы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прафесіяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прафесіі; звязаны з якой‑н. прафесіяй. Слухаючы старшыню, карэспандэнт па сваёй прафесіянальнай звычны разглядаў фота ў альбоме. Шахавец.

2. Які мае адносіны да прафесіянала, з’яўляецца прафесіяналам. Прафесіянальны рэвалюцыянер. □ У сценах семінарыі будучы пісьменнік захапляецца рускай класікай.. Ужо ў тыя гады ён марыў стаць прафесіянальным літаратарам. Луфераў. // Уласцівы прафесіяналу. І Максім падумаў, што прафеcіянальнае, настаўніцкае, трымаецца ў Жакушэнькі вельмі моцна. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быва́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які многа дзе бываў і многа бачыў, спазнаў; з вялікім вопытам. Калі ў .. [Арлоўскага] запыталіся, дзе б ён хацеў ваяваць, бывалы партызан адказаў: — Там, дзе найбольшая небяспека для рэспублікі. Паслядовіч.

2. Які часта бываў у каго‑н., дзе‑н., наведваў каго‑н., што‑н.; часты, звычны. З васьмі чалавек разведчыкаў Лёня ўзяў з сабою аднаго Хоміча: ён і мясцовы, і бывалы ў гэтай сям’і. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Навы́тар ’практыкаванне’ (Дуж-Душ.), навытарынный ’навучаны, звычны да справы, набіўшы руку, не навічок’, дзеепрым. залежнага стану ад дзеяслова навытырыць (Нік., Оч.). Этымалогія няпэўная; паводле Ластоўскага, бел. навытар ’навык да выканання чыннасцяў’ паходзіць ад тор ’шлях, дарога’, торыць ’праціраць дарогу’ (Ласт. 106) і, відаць, звязана з рус. поднатореть ’навучыцца, набіць руку ў якой-небудзь справе’, аднак няясным застаецца пачатак слова. Спробы звязаць з новы, параўн., напрыклад, чэш. novotář ’аматар новага, наватар’, славен. novotorija ’навіна, новыя парадкі’ і пад., ствараюць семантычныя цяжкасці. Мартынаў (вусна) выводзіць з *na‑o‑tor‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вучы́ць (БРС, КТС, Байк. і Некр., Нас., Шат.), вучы́цца (Нас., Касп., Байк. і Некр., БРС, Грыг.), укр. учи́ти, рус. учи́ть, польск. uczyć, чэш. učiti, славац. učiť, в.-луж. wućić, н.-луж. hućyś, славен. učíti, серб.-харв. у̀чити, макед. учи ’вучыць’, балг. у́ча ’вучу’. Прасл. *učiti звязана чаргаваннем з *‑vyknǫti (параўн. пры‑выкнуць, з‑выкнуць), роднаснае ст.-прус. iaukint ’трэніраваць, практыкаваць’, літ. jaukìnti, jaukinù ’прывучаць, утаймоўваць’, jaũkas ’прынада’, jaukùs ’рахманы’; ’ручны’, ст.-інд. úcyati ’знаходзіць задавальненне, мае звычку’, ṓkas ’задавальненне’, гоц. biūhtsзвычны’ (Бернекер, 593; Махэк₂, 666; Младэнаў, 658; Фасмер, 4, 179 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ярлы́к, ‑а, м.

1. Гіст. Грамата ханаў Залатой Арды, у якой выкладаліся распараджэнні хана адносна кіравання асобнымі падуладнымі ёй абласцямі. Ярлык на княжанне.

2. Уст. Пісьмовае распараджэнне на выдачу чаго‑н.

3. Лісток на чым‑н. з указаннем назвы, колькасці, месца вырабу, нумара і пад. Багажны ярлык. □ На многіх таварах не было ярлыкоў з цэнамі. «Звязда».

4. перан. Шаблонная характарыстыка каму‑, чаму‑н.; уласцівасць, якасць, якая прыпісваецца каму‑, чаму‑н. па традыцыі, звычны і пад. «У нас часам, як прыклеяць ярлык заводу ці чалавеку — канец. І як бы ні працаваў потым, нічога не паможа», — сумна падумаў Максім Сцяпанавіч. Карпаў.

•••

Вешаць ярлык гл. вешаць.

[Ад цюрк. ярлэк — загад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)