ярлык, ‑а, м.

1. Гіст. Грамата ханаў Залатой Арды, у якой выкладаліся распараджэнні хана адносна кіравання асобнымі падуладнымі ёй абласцямі. Ярлык на княжанне.

2. Уст. Пісьмовае распараджэнне на выдачу чаго‑н.

3. Лісток на чым‑н. з указаннем назвы, колькасці, месца вырабу, нумара і пад. Багажны ярлык. ▪ На многіх таварах не было ярлыкоў з цэнамі. «Звязда».

4. перан. Шаблонная характарыстыка каму‑, чаму‑н.; уласцівасць, якасць, якая прыпісваецца каму‑, чаму‑н. па традыцыі, звычны і пад. «У нас часам, як прыклеяць ярлык заводу ці чалавеку — канец. І як бы ні працаваў потым, нічога не паможа», — сумна падумаў Максім Сцяпанавіч. Карпаў.

•••

Вешаць ярлык гл. вешаць.

[Ад цюрк. ярлэк — загад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)