заіка́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заіка́сты заіка́стая заіка́стае заіка́стыя
Р. заіка́стага заіка́стай
заіка́стае
заіка́стага заіка́стых
Д. заіка́стаму заіка́стай заіка́стаму заіка́стым
В. заіка́сты (неадуш.)
заіка́стага (адуш.)
заіка́стую заіка́стае заіка́стыя (неадуш.)
заіка́стых (адуш.)
Т. заіка́стым заіка́стай
заіка́стаю
заіка́стым заіка́стымі
М. заіка́стым заіка́стай заіка́стым заіка́стых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заіка́сты, ‑ая, ‑ае.

Які заікаецца; заіклівы (пра чалавека). Заікастае дзіця. // Такі, як у заікі; з заіканнем. Заікасты голас. □ Пасля цяжкай кантузіі мова.. [Шведзіхі] стала заікастая, і жанчына цяпер саромеецца гаварыць. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заі́клівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і заікасты. Заіклівы галасок хлопчыка пытаецца: — Т-татка, а ч-чаму, каб агонь гарэў, на яго дзьмухаюць? Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Недарэ́ка ’абмежаваны чалавек; заіка’ (Гарэц.), ’няўклюда, неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), недарэ́кі ’неразумны, бесталковы; картавы, заікасты’ (Ян.), ’коснаязыкі’ (пух., Жыв. сл.), недарэ́члівы ’картавы, заікасты’ (Ян.), недарэ́чны ’няўдалы’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, тут змяшаліся розныя па паходжанню словы: адны ўтвораны на мясцовай глебе з неда- ’дастаткова’ і рэ́кці ’сказаць’ (гл.), другія хутчэй за ўсё запазычаны з польск. niedorzeczny ’неразумны, дурны, няўдалы’, што ўзыходзіць да спалучэння do rzeczy ’трапна, талкова’ з пэўнай фанетычнай адаптацыяй (так Кюнэ, Poln.) або ўтворана ў беларускай мове з аналагічнага спалучэння, параўн. дарэ́чы ’ў належны час, у належным месцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)