Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
заіка́сты, ‑ая, ‑ае.
Які заікаецца; заіклівы (пра чалавека). Заікастае дзіця.// Такі, як у заікі; з заіканнем. Заікасты голас. □ Пасля цяжкай кантузіі мова.. [Шведзіхі] стала заікастая, і жанчына цяпер саромеецца гаварыць.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заі́клівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і заікасты. Заіклівы галасок хлопчыка пытаецца: — Т-татка, а ч-чаму, каб агонь гарэў, на яго дзьмухаюць?Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stammering
[ˈstæmərɪŋ]1.
adj.
заі́клівы, заіка́сты
2.
n.
заіка́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Недарэ́ка ’абмежаваны чалавек; заіка’ (Гарэц.), ’няўклюда, неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), недарэ́кі ’неразумны, бесталковы; картавы, заікасты’ (Ян.), ’коснаязыкі’ (пух., Жыв. сл.), недарэ́члівы ’картавы, заікасты’ (Ян.), недарэ́чны ’няўдалы’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, тут змяшаліся розныя па паходжанню словы: адны ўтвораны на мясцовай глебе з неда- ’дастаткова’ і рэ́кці ’сказаць’ (гл.), другія хутчэй за ўсё запазычаны з польск.niedorzeczny ’неразумны, дурны, няўдалы’, што ўзыходзіць да спалучэння do rzeczy ’трапна, талкова’ з пэўнай фанетычнай адаптацыяй (так Кюнэ, Poln.) або ўтворана ў беларускай мове з аналагічнага спалучэння, параўн. дарэ́чы ’ў належны час, у належным месцы’.