захраса́ць
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
захраса́ю |
захраса́ем |
| 2-я ас. |
захраса́еш |
захраса́еце |
| 3-я ас. |
захраса́е |
захраса́юць |
| Прошлы час |
| м. |
захраса́ў |
захраса́лі |
| ж. |
захраса́ла |
| н. |
захраса́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
захраса́й |
захраса́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
захраса́ючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
захраса́ць несов.
1. засоря́ться, заса́риваться; заку́пориваться;
2. застрева́ть;
1, 2 см. захра́снуць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
захраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да захраснуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перасяда́ць ’захрасаць, засяляць пры глытанні’ (Некр.), перэседа́ць ’тс’ (ТС), пірасе́сці ’затрымлівацца ў страваводзе пры глытанні (пра страву)’ (Варл.). Рус. арх. пересе́сть ’перасядаць у горле’, перасежа́ть ’засядаць ад перасыхання’, балг. пресе́дна, зася́дам ’засядаць у горле’, преся́да ми ’мне не шанцуе’, серб.-харв. за̀сести ’захрасаць’. Да пера- і се́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
захраса́нне ср.
1. засоре́ние; заку́порка ж.;
2. застрева́ние;
1, 2 см. захраса́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
засоря́ться
1. засме́чвацца; забру́джвацца; захраса́ць; забіва́цца, запару́швацца; засо́рвацца; см. засори́ться;
2. страд. засме́чвацца; забру́джвацца; забіва́цца; запару́швацца; см. засоря́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
застрева́ть несов.
1. захраса́ць, засяда́ць, вя́знуць, завяза́ць;
2. перен., разг. (задерживаться) затры́млівацца, ба́віцца; (мешкать) мару́дзіць, замару́джваць; (оказываться в трудном положении) увяза́ць; см. застря́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Стра́гнуць ‘вязнуць, гразнуць, грузнуць’ (Сл. ПЗБ, Скарбы), стря́гнути ‘грузнуць’ (кам., Жыв. НС). Укр. стря́гнути ‘вязнуць, грузнуць’, стра́гнути ‘заблытвацца ў сетцы або ў невадзе (пра рыбу)’, польск. zastrzęgać ‘захрасаць, вязнуць’, zastrąc, zastrzągł ‘тс’, якія Брукнер (522), ЕСУМ (5, 455) аб’ядноўваюць з усходнеславянскімі: застра́ць, застрэ́ць, рус. застря́ть, застря́нуть, бел. укр. встря́ти, застря́нути, супраць чаго Фасмер (2, 82). Формы з ‑г‑, магчыма, звязаны з літ. stringù, strìgti ‘захраснуць, завязнуць’, лат. strẽgu, strigt ‘патануць (у чым-небудзь)’, straignis ‘багна, твань’; гл. Траўтман, 290; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1089; Міклашыч, 325; ЕСУМ, 5, 455 (рэканструюецца прасл. дыял. *stręgati ‘грузнуць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)