затрыма́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затрыма́ю затрыма́ем
2-я ас. затрыма́еш затрыма́еце
3-я ас. затрыма́е затрыма́юць
Прошлы час
м. затрыма́ў затрыма́лі
ж. затрыма́ла
н. затрыма́ла
Загадны лад
2-я ас. затрыма́й затрыма́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час затрыма́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

затрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; затры́маны; зак.

1. каго-што. Перашкодзіць руху каго-, чаго-н., спыніць.

З. машыну.

На дарозе мяне затрымаў таварыш.

З. снег на палях.

2. што. Прыпыніць, адтэрмінаваць што-н.

З. высадку дэсанта.

Дажджы затрымалі сяўбу.

3. каго (што). Вымусіць застацца дзе-н. (на які-н. тэрмін).

Мяне затрымалі неадкладныя справы.

З. знаёмага.

4. што. Не зрабіць, не аддаць у час чаго-н.

З. зарплату.

5. што. Запаволіць, спыніць на пэўны час дзеянне чаго-н.

З. дыханне.

З. крокі.

6. каго (што). Схапіць, арыштаваць.

З. злачынца.

|| незак. затры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. затры́мліванне, -я, н. (да 1—5 знач.), затрыма́нне, -я, н. (да 1, 2 і 6 знач.) і затры́мка, -і, ДМ -мцы, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затрыма́ць сов.

1. в разн. знач. задержа́ть;

з. даста́ўку — задержа́ть доста́вку;

з. дыха́нне — задержа́ть дыха́ние;

з. злачы́нца — задержа́ть престу́пника;

2. (движение, рост, развитие) задержа́ть, заме́длить;

3. (прекратить движение) задержа́ть, останови́ть;

з. аўтамашы́ну — задержа́ть автомаши́ну;

на даро́зе мяне́а́ў мой тава́рыш — на доро́ге меня́ задержа́л (останови́л) мой това́рищ

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Перашкодзіць руху каго‑, чаго‑н., прымусіць застацца дзе‑н. Затрымаць машыну. Затрымаць снег на палях. □ Лабановіч накіраваўся да дзвярэй, каб падацца на вуліцу, але Саханюк затрымаў яго. Колас. Іван Рыгоравіч затрымаў клас пасля ўрокаў. Якімовіч. // Спыніць, сканцэнтраваць на кім‑, чым‑н. (погляд, позірк). Алена бездапаможна аглянулася вакол і затрымала позірк на Таццяне. Шамякін. // перан. Адтэрмінаваць што‑н., перашкодзіць чаму‑н. Дажджы затрымалі сяўбу. Затрымаць пуск электрастанцыі. // перан. Спыніць ход, рост, развіццё чаго‑н., перашкодзіць чаму‑н. Халады затрымалі рост раслін. // Запаволіць або спыніць на пэўны час. Затрымаць дыханне.

2. Не аддаць, не выдаць у тэрмін. Затрымаць зарплату.

3. Узяць пад варту; арыштаваць. Затрымаць злачынца. Затрымаць парушальніка граніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задержа́ть сов., в разн. знач. затрыма́ць;

задержа́ть доста́вку затрыма́ць даста́ўку;

задержа́ть дыха́ние затрыма́ць дыха́нне;

задержа́ть престу́пника затрыма́ць злачы́нца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Супыні́ць ’спыніць, затрымаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.), супыні́цца ’спыніцца, затрымацца’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. зупинитизатрымаць, спыніць’, балг. дыял. супѝнъмзатрымаць; стрыножыць’ і інш. Гл. спыніць, пыніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памару́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

Пачакаць рабіць што-н., затрымаць адказ, рашэнне на некаторы час.

П. з адказам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зако́нтрыць

затрымаць, зрабіць што-небудзь нерухомым’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зако́нтру зако́нтрым
2-я ас. зако́нтрыш зако́нтрыце
3-я ас. зако́нтрыць зако́нтраць
Прошлы час
м. зако́нтрыў зако́нтрылі
ж. зако́нтрыла
н. зако́нтрыла
Загадны лад
2-я ас. зако́нтры зако́нтрыце
Дзеепрыслоўе
прош. час зако́нтрыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

устрыма́ць

затрымаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. устрыма́ю устрыма́ем
2-я ас. устрыма́еш устрыма́еце
3-я ас. устрыма́е устрыма́юць
Прошлы час
м. устрыма́ў устрыма́лі
ж. устрыма́ла
н. устрыма́ла
Загадны лад
2-я ас. устрыма́й устрыма́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час устрыма́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

затры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затрымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)