заслуго́ўваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заслуго́ўваю заслуго́ўваем
2-я ас. заслуго́ўваеш заслуго́ўваеце
3-я ас. заслуго́ўвае заслуго́ўваюць
Прошлы час
м. заслуго́ўваў заслуго́ўвалі
ж. заслуго́ўвала
н. заслуго́ўвала
Загадны лад
2-я ас. заслуго́ўвай заслуго́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заслуго́ўваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заслуго́ўваць несов. заслу́живать; см. заслужы́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заслуго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да заслужыць (у 1 знач.).

2. Быць вартым чаго‑н. Прапанова заслугоўвае ўвагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заслужы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; -у́жаны; зак., што.

1. Сваёй дзейнасцю стаць дастойным або дабіцца чаго-н.

З. узнагароду.

З. павагу.

З. папрок.

2. Выслужыць, атрымаць за службу, працу.

З. права на адпачынак.

|| незак. заслуго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заслу́живать несов. заслуго́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недосто́йный

1. (нестоящий) нява́рты;

быть недосто́йным чего́-л. быць нява́ртым (не заслуго́ўваць) чаго́е́будзь;

2. (не заслуживающий уважения) нява́рты пава́гі; (бесчестный) гане́бны; (безнравственный) амара́льны;

недосто́йный посту́пок гане́бны ўчы́нак;

недосто́йный челове́к чалаве́к, нява́рты пава́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

досто́йный

1. дасто́йны; (стоящий) ва́рты;

о́пыт, досто́йный подража́ния во́пыт, ва́рты перайма́ння;

быть досто́йным чего́-л. заслуго́ўваць чаго́е́будзь, быць дасто́йным (ва́ртым) чаго́е́будзь;

он досто́ин уваже́ния ён дасто́йны пава́гі, ён заслуго́ўвае пава́гі;

2. (заслуженный) заслу́жаны; (надлежащий) нале́жны;

досто́йная оце́нка заслу́жаная (нале́жная) ацэ́нка;

3. (почтенный) дасто́йны, паважа́ны;

досто́йный челове́к дасто́йны (паважа́ны) чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасі́ць, прашу, просіш, просіць; незак.

1. каго-чаго, аб кім-чым і з інф. Звяртацца з просьбай да каго‑н., дабівацца чаго‑н. у каго‑н. Прасіць дапамогі. Прасіць прабачэння. □ Сёння людзі падраздзялення .. просяць аб прысваенні іхняй заставе імені «Васемнаццаці паўшых герояў». Брыль. — Паночку... паночку міленькі, не чапай мяне! — прасіла-маліла дзяўчына. Бядуля. // Прапаноўваць што‑н. рабіць. Прасіць, каб захоўвалі цішыню. Прашу заняць свае месцы.

2. што. Назначаць цану. Прасіць пяць тысяч за хату.

3. за каго-што. Разм. Клапаціцца аб кім‑н., заступацца за каго‑н. Прасіць за таварыша.

4. каго і без дап. Запрашаць, зваць. — Хлеб ды соль вам, — сказаў .. [Пракоп]. — Просім за стол, — адказаў бацька. Сабаленка. — Тады паглядзім зблізку, што гэта за народ, — сказаў гаспадар і загадаў слузе: прасі! Маўр.

5. што і без дап. Разм. Жабраваць. Калі старац аднойчы спыніўся пад акном, пачаў спяваць і прасіць міласціну, гаспадыня сказала рыжаму: «Вынесі яму чаго-небудзь». Кудраўцаў.

•••

Богам прашу — вельмі моцна прашу.

Есці не просіць — пра тое, што набыта, прыгатавана ў запас.

Есці просяць (боты, чаравікі і пад.) — пра дзіравы, паношаны абутак.

Міласці просім — ветлівае запрашэнне зрабіць што‑н.

Прасіць бізуна — сваімі ўчынкамі, паводзінамі заслугоўваць кары.

Прасіць ласкі — прасіць чыёй‑н. дапамогі або міласці.

Прашу прабачэння — прабач(це).

Просам прасіць — вельмі шчыра і настойліва прасіць, маліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)