засво́ены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. засво́ены засво́еная засво́енае засво́еныя
Р. засво́енага засво́енай
засво́енае
засво́енага засво́еных
Д. засво́енаму засво́енай засво́енаму засво́еным
В. засво́ены (неадуш.)
засво́енага (адуш.)
засво́еную засво́енае засво́еныя (неадуш.)
засво́еных (адуш.)
Т. засво́еным засво́енай
засво́енаю
засво́еным засво́енымі
М. засво́еным засво́енай засво́еным засво́еных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

засво́ены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. засво́ены засво́еная засво́енае засво́еныя
Р. засво́енага засво́енай
засво́енае
засво́енага засво́еных
Д. засво́енаму засво́енай засво́енаму засво́еным
В. засво́ены (неадуш.)
засво́енага (адуш.)
засво́еную засво́енае засво́еныя (неадуш.)
засво́еных (адуш.)
Т. засво́еным засво́енай
засво́енаю
засво́еным засво́енымі
М. засво́еным засво́енай засво́еным засво́еных

Кароткая форма: засво́ена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

засво́ены в разн. знач. усво́енный; см. засво́іць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усво́енный в разн. знач. засво́ены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запазы́чаны, ‑ая, ‑ае.

Засвоены шляхам запазычвання. Запазычаныя словы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перева́ренный

1. перава́раны;

2. перава́раны;

3. ператра́ўлены;

4. засво́ены, успрыня́ты; см. перевари́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цвёрды, -ая, -ае.

1. Які складаецца са шчыльна прылеглых частак, не мяккі, стабільны па форме пры нармальных умовах, у адрозненне ад вадкага і газападобнага.

Цвёрдае паліва.

Цвёрдае рэчыва.

2. Які з цяжкасцю паддаецца сцісканню, згінанню, рэзанню і пад.

Цвёрдая драўніна.

Цвёрдая зямля.

3. перан. Стойкі ў сваіх перакананнях, непахісны.

Ц. намер.

Цвёрдае рашэнне.

4. Устойлівы, трывалы, стабільны.

Цвёрдыя цэны.

Цвёрдая зарплата.

5. Добра засвоены, трывалы, грунтоўны.

Цвёрдае веданне прадмета.

Цвёрды знак — назва літары «ь» у рускай азбуцы.

Цвёрдыя зычныя — зычныя гукі, якія вымаўляюцца без набліжэння сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення.

|| наз. цвёрдасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заву́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад завучыць.

2. у знач. прым. Засвоены частым паўтарэннем; прывычны. Мужчына.. дасканалым, завучаным жэстам паднёс руку да вуснаў. Асіпенка. // Штучны, няшчыры. — Добрай раніцы, Варфаламей, — з завучанай абыякавай ветлівасцю сказаў чалавек. Караткевіч.

3. у знач. наз. заву́чанае, ‑ага, н. Тое, што засвоена, вывучана. Завучанае ў дзяцінстве не забываецца і ў старасці. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлак, ‑у, м.

1. Расплаўленая ці застылая маса розных прымесей, попелу і флюсаў, якая з’яўляецца пабочным прадуктам металургічнай вытворчасці. І кожны раз, калі вырываецца цяжкі паток металу з латкоў домнаў і мартэнаў, людзі гарачых цэхаў бачаць, як усё менш і менш выходзіць шлаку, усё больш мацнейшай робіцца сталь. «Беларусь». [Дзіміна] стаяла крыху ўбаку і безуважна пазірала, як плавільшчык качаргой ачышчае печ ад шлаку. Карпаў. // перан. Пра тое, што непатрэбна, не мае каштоўнасці, з’яўляецца лішнім, шкодным. Фашызм — шлак чалавецтва.

2. Попел каменнага вугалю ў топцы, які сплавіўся ў цвёрдую масу. Шура ссунуўся з вагона, назбіраў каля рэек шурпата-наздраватых камякоў шлаку, падаў дзядзьку Мікалаю. Ставер. Там [на гарадской ускраіне] не толькі вуліцы, нават гароды засыпаны шлакам ад перагарэлага вугалю. Ус.

3. Слой, які ўтвараецца на паверхні наплаўленага металу пры дугавой электразварцы.

4. звычайна мн. (шла́кі, ‑аў). Адходы фізіялагічных працэсаў, якія адбываюцца ў арганізме (не засвоены бялок і інш. рэчывы).

[Ням. Schlacke.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пусты́ — у розных значэннях (ТСБМ), паводле Шымкевіча (Покажчик, 228), ’нічога не утрымліваючы ў сабе, нічым не заняты, парожні’; ’благі, кепскі, дрэнны’ (ТС), ’парожні; неўрадлівы, нядобраякасны; галодны; легкадумны’ (Ян., Сл. ПЗБ), ’слабы’ (лельч., Нар. лекс.), ’худы’ (петрык., Мат. Гом.), ’неўрадлівы’ (ПСл), ’бесталковы’ (Жд. 2), ’неаплоднены’ (ТС), pustý ’незаняты; непатрэбны, некарысны’ (Варл.), пусто́е ’дрэннае ў паводзінах’ (Ян.); сюды ж спалучэнні: пуста́я глі́на (у ганчарстве) ’недастаткова вязкая гліна’ (клец., Нар. словатв.), пусты́ дзень ’час, неспрыяльны для ўраджаю’ (Сцяшк. Сл.), пусты́я дні ’апошняя квадра месяца’ (астрав., іўеў., Сл. ПЗБ), pustója žýta ’жыта, у якім не наліліся каласы’ (Варл.), пусто́е по́ле ’няўдобіца’ (ЛА, 2; гл. пустапо́ле), пустэ́е сло́во ’лаянкавае, дрэннае слова’ (ТС), ст.-бел. пустая рука ’асоба, якая не мае законнных спадчыннікаў’ (Гарб., Ст.-бел. лексікон), паводле Статута 1588, ’уласнік маёмасці, які не меў наследнікаў па закону’ (пры адсутнасці тэстамэнту маёмасць лічылася вымарачнай і пераходзіла ў дзяржаўную казну, гл. пустоўшчына); пустая вдова (жона) ’бяздзетная жанчына’ (Гарб., Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. пусти́й ’парожні; пусты, дрэнны, бессэнсоўны, легкадумны; непатрэбны, бескарысны’, рус. пусто́й, польск. pusty, чэш., славац. pustý, в.-луж., н.-луж. pusty, славен. pust, серб.-харв. пуст, балг., макед. пуст ’пусты, парожні; пракляты’, ст.-слав. поустъ ’закінуты, бязлюдны’. Прасл. *pustъ ’пусты, бязлюдны, закінуты’ параўноўваюць са ст.-прус. pausto‑ ’дзікі’ (у кампазіце pausto‑catto ’дзікі кот’), роднасным ст.-прус. paustre ’дзікае месца, пушча’, што ўзыходзяць да і.-е. *pau̯sto‑, дзеепрыметнік ад *pau̯se/o, што захавалася ў грэч. παύω ’спыняю, затрымліваю’ (адсюль і лац. pausa, гл. паўза), гл. таксама пусціць (Сной, 516; Фасмер, 3, 411; Чарных, 2, 85; Глухак, 513 і інш.). Мартынаў (Этимология–1982, 9) дадае сюды ст.-прус. paustocaican ’дзікі конь’ і ўзводзіць *pustъ да і.-е. *peu̯‑/pou̯‑ з дэтэрмінантам ‑s‑, як у лац. pūrus < *pausos ’чысты; пусты; цнатлівы; дзікі’, што, мажліва, адлюстраваліся ў чэш. pouchlý ’пусты’, славен. puhel ’тс’. Жуйкова (Беларусіка, 19, 102) рэканструюе зыходную семантыку *pustъзасвоены, дзікі, неўпарадкаваны’, на базе якіх развілося значэнне ’парожні’ праз прамежкавую ступень ’які не адчуў уплыву людзей; чужы; варожы’. Спецыяльна гл. Куркіна, Зб. памяці Слаўскага, 155.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)