зара́зны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зара́зны зара́зная зара́знае зара́зныя
Р. зара́знага зара́знай
зара́знае
зара́знага зара́зных
Д. зара́знаму зара́знай зара́знаму зара́зным
В. зара́зны (неадуш.)
зара́знага (адуш.)
зара́зную зара́знае зара́зныя (неадуш.)
зара́зных (адуш.)
Т. зара́зным зара́знай
зара́знаю
зара́зным зара́знымі
М. зара́зным зара́знай зара́зным зара́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зара́зная

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. зара́зная зара́зныя
Р. зара́знай зара́зных
Д. зара́знай зара́зным
В. зара́зную зара́зных (адуш.)
Т. зара́знай
зара́знаю
зара́знымі
М. зара́знай зара́зных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зара́зны

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. зара́зны зара́зныя
Р. зара́знага зара́зных
Д. зара́знаму зара́зным
В. зара́знага (адуш.) зара́зных (адуш.)
Т. зара́зным зара́знымі
М. зара́зным зара́зных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ві́русы, ‑аў; адз. вірус, ‑а, м.

Самыя дробныя мікраарганізмы, якія выклікаюць заразныя захворванні. Вірус шаленства. Фільтроўныя вірусы.

[Ад лац. virus — яд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мія́змы, ‑аў; адз. міязма, ‑ы, ж.

Кніжн. Па старых уяўленнях — ядавітыя выпарэнні, газы, якія ўтвараюцца пры гніенні і нібыта выклікаюць заразныя хваробы.

[Грэч. miasma — забруджванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зара́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да заразы. Заразныя бактэрыі. // Выкліканы заразай; інфекцыйны. Заразная хвароба.

2. Здольны заразіць іншых. Заразны хворы. / у знач. наз. зара́зны, ‑ага, м.; зара́зная, ‑ай, ж. Ізалятар для заразных.

3. Разм. Прызначаны для заразных хворых. Заразная бальніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́рус ’дробныя мікраарганізмы, якія выклікаюць заразныя захворванні’. Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 88) < лац. virus ’яд, слізь, вязкая вадкасць, сок’. У значэнні ’вірус’ рус. слова ўжываецца з канца XIX ст.; да гэтага часу лац. virus азначала ’яд’; ’арганізм, які перадаваў хваробу пры непасрэдным кантакце’ (Шанскі, 1, В, 104). Сюды ж вірусны, вірусалогія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хваро́ба, ‑ы, ж.

1. Парушэнне нармальнай жыццядзейнасці арганізма. Дзіцячыя хваробы. Заразныя хваробы. □ Урач бачыла, што хлопчык ідзе на папраўку, ды вельмі ж марудна пакідала яго шчупленькае цела хвароба. Даніленка. Хвароба сваёй хаты не мае, а па людзях ходзіць. Прыказка.

2. перан. Недахоп. Нявытрыманасць — гэта яго хвароба.

•••

Венерычная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца ў асноўным цераз палавыя органы: сіфіліс, ганарэя, шанкер.

Гіпертанічная хвароба — захворванне, якое выяўляецца ў павышэнні крывянога ціску ў артэрыяльных сасудах.

Гісторыя хваробы гл. гісторыя.

Горная хвароба — хваравіты стан, калі моташна, кружыцца галава і пад. пры пад’ёме на значную вышыню.

Жаночыя хваробы — спецыфічныя для жанчын захворванні, звязаныя з асаблівасцямі жаночага арганізма.

Кесонная хвароба — захворванне, якое ўзнікае пры хуткім выхадзе з асяроддзя з павышаным атмасферным ціскам у асяроддзе з больш нізкім ціскам (у вадалазаў, касманаўтаў).

Марская хвароба — выкліканы гайданкай хваравіты стан, які суправаджаецца болем галавы, моташнасцю.

Падучая хвароба (разм.) — эпілепсія.

Прамянёвая хвароба — захворванне, якое выклікаецца дзеяннем радыеактыўных рэчываў.

Слановая хвароба — тое, што і слановасць.

Сонная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца моцнай санлівасцю.

Унутраныя хваробы — хваробы ўнутраных органаў.

Хваробы росту — цяжкасці, якія ўзнікаюць у перыяд развіцця або асваення чаго‑н. новага (у вытворчасці, грамадскім жыцці і пад.).

Цукровая хвароба — тое, што і цукровы дыябет (гл. дыябет).

Язвавая хвароба — агульнае хранічнае захворванне, якое суправаджаецца ўзнікненнем язваў на сценках страўніка і дванаццаціперснай кішкі.

Да хваробы (груб.) — вельмі многа.

Панская хвароба — а) прытворная, несур’ёзная хвароба; б) недахопы, якасці, уласцівыя панам. [Засцянкоўцы] і фанабэрыстыя, і скупыя, і хварэюць на панскія хваробы: звысака глядзяць на тых, хто бяднейшы за іх. Якімовіч.

Як хваробе кашаль гл. кашаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)