Ві́рус ’дробныя мікраарганізмы, якія выклікаюць заразныя захворванні’. Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 88) < лац. virus ’яд, слізь, вязкая вадкасць, сок’. У значэнні ’вірус’ рус. слова ўжываецца з канца XIX ст.; да гэтага часу лац. virus азначала ’яд’; ’арганізм, які перадаваў хваробу пры непасрэдным кантакце’ (Шанскі, 1, В, 104). Сюды ж вірусны, вірусалогія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)