зара́, -ы́, мн. зо́ры і (з ліч. 2, 3, 4) зары́, зор, ж.

1. Яркая афарбоўка гарызонту перад усходам і пасля заходу сонца.

Вячэрняя з.

Ад зары да зары (увесь дзень або ўсю ноч). Ні свет ні з. (надта рана).

2. перан. Пачатак, зараджэнне чаго-н. радаснага.

На зары цывілізацыі.

З. свабоды.

3. Ранішні або вячэрні ваенны сігнал.

Іграць зару.

4. звычайна мн. Зорка.

Ужо ў небе зазіхацелі зоры.

|| прым. заравы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

З. захад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Зара́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Зара́
Р. Зары́
Д. Зары́
В. Зару́
Т. Заро́й
Заро́ю
М. Зары́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зара́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зара́ зо́ры
Р. зары́ зо́р
Д. зары́ зо́рам
В. зару́ зо́ры
Т. заро́й
заро́ю
зо́рамі
М. зары́ зо́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зара́ ж.

1. (окраска горизонта) заря́;

2. только мн. звёзды;

не́ба ўсе́яна зо́рамі — не́бо усе́яно звёздами;

3. (сигнал) заря́;

біць зару́ — бить зарю́;

ад зары́ да зары́ — от зари́ до зари́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зара́, ‑ы; мн. зо́ры, зор і зо́раў; ж.

1. Яркая афарбоўка гарызонта пры захадзе і ўсходзе сонца. Вячэрняя зара дагарала на захадзе, і водбліскі яе адлюстроўваліся на воднай роўнядзі далёкіх сажалак. Чарнышэвіч. Шуст спяшаўся, бо на ўсходзе ўжо разлівала ружовасць ранішняя зара. Шчарбатаў. // Час перад усходам або захадам сонца, калі гарызонт набывае такую афарбоўку. Ён выедзе досвіткам сінім Араць свой загон на зары. Панчанка.

2. перан.; чаго. Пачатак, зараджэнне чаго‑н. (новага, радаснага і пад.). На зары цывілізацыі. □ Я цяпер без багацця багаты на зары квітнеючых дзён. Дудар.

3. звычайна мн. (зо́ры, зор і зо́раў). Зорка. Першыя зоры ўжо замігацелі то там, то сям у бяздонным небе. Колас.

•••

Ад зары (і) да зары; з зары да зары — а) увесь дзень, з раніцы да вечара. — Няма часу, каторы дзень ад зары да зары за касой на сенакосе. Машара; б) усю ноч, з вечара да раніцы. У кожнага салаўя, Ад зары да зары, Песня непаўторная. Танк.

Ні свет ні зара гл. свет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зара́, зо́ры ’яркая афарбоўка гарызонта пры ўсходзе і заходзе сонца’, ’зорка’. Рус. заря, зори ’афарбоўка гарызонта’, дыял. пенз., кур. утренняя, вечерняя заря ’планета Венера’, укр. зоря ’зорка’, ’афарбоўка гарызонта’, польск. zorza, уст. zarza, н.-луж. zoŕa, в.-луж. zerja ’афарбоўка гарызонта’, палаб. zöri, ’тс’, чэш. zoraзара’, záře, zář ’святло’, славац. zora ’афарбоўка гарызонта’, славен. zárja, zórja ’тс’, серб.-харв. зо̀ра ’тс’, балг. заря, зора̀, за̀ра ’тс’, макед. зора. Ст.-слав. зарꙗ ’святло, ззянне’. Ст.-рус. заря, зара ’святло, зара’ (XI ст.). Таго ж і.-е. кораня, што зрок, зрэнка (гл.): *gʼher‑ ’ззяць, блішчаць’. Прасла zora, zara (адкуль з суфіксам ‑j‑a: zarja > рус. заря і інш.) мае роднасныя: літ. žarijà ’гарачае вуголле’, ст.-прус. sari ’жар’, літ. žaràзара’, англ. gray ’шары’. Пра семантычнае адрозненне зоря, заря гл. Якабсон, Writings, 2, 628; Фасмер, 2, 81; Шанскі, 2, З, 61; Траўтман, 336; Покарны, 1, 441–442; БЕР, 1, 654–655; Скок, 3, 660; Махэк₂, 710. У зах.-рус. адбылася семантычная дыферэнцыяцыя ’зорка’ і ’афарбоўка неба’, прычым першае значэнне замацавалася за лексемай бел. зорка (гл.), укр. зірка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зарані́ца, -ы, ж.

1. Перадсвітальная зара (паэт.).

2. Ранішняя зорка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзянні́ца, -ы, ж. (паэт.).

Ранняя зара, заранка.

На ўсходзе занялася д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зардзе́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; зак.

Стаць ярка-чырвоным, пачырванець.

Зардзелася ранішняя зара.

Зардзеліся шчокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барвяні́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ні́цца; незак.

Тое, што і барвавець.

Зара барвяніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)