зайздро́сціць, -о́шчу, -о́сціш, -о́сціць; незак., каму-чаму.

Зведваць пачуццё зайздрасці да каго-, чаго-н.

Зайздрошчу ўнукам сваім.

|| зак. пазайздро́сціць, -о́шчу, -о́сціш, -о́сціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зайздро́сціць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зайздро́шчу зайздро́сцім
2-я ас. зайздро́сціш зайздро́сціце
3-я ас. зайздро́сціць зайздро́сцяць
Прошлы час
м. зайздро́сціў зайздро́сцілі
ж. зайздро́сціла
н. зайздро́сціла
Дзеепрыслоўе
цяп. час зайздро́сцячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зайздро́сціць несов. зави́довать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зайздро́сціць, ‑рошчу, ‑росціш, ‑росціць; заг. зайздросць; незак., каму-чаму.

Зведваць, перажываць пачуццё зайздрасці да каго‑, чаго‑н. Грузчыкі моўчкі паглядалі на Сяргея, моўчкі зайздросцілі яго спрыту і сіле. Адамчык. Ігнась зайздросціць Кольку: у яго ёсць дзед, а Ігнась свайго дзеда не помніць. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зайздросціць ’перажываць раздражненне, выкліканае перавагай іншых’. Рус. беламор., арханг., пячор, за́здрить ’убачыць’, паўн.-дзвін. зазрить ’лічыць ганебным’, укр. за́здрити ’зайздросціць’, за́здріти ’пабачыць’, польск. zazdrościć ’зайздросціць’, чэш. zazřiti ’убачыць’, славац. zazrieť ’глянуць, убачыць; глянуць варожа’, дыял. zazrosť, zazdrost ’зайздрасць’, славен. zazréti ’ўбачыць’, серб.-харв. за̀зрети ’убачыць; спужацца; выказаць незадавальненне’; параўн. балг. за̀зор ’сорам, жах’, макед. зазор ’сорам’. Ст.-слав. зазьрѣти ’злавацца, дакараць, абурацца’. Ст.-рус. зазьрѣти ’убачыць’ (XI ст.), ’зайздросціць’ (XII ст.), ’дакараць’ (XI ст.), Бел. форма, відаць, з польск. з устаўным ‑й‑. У ст.-бел. з XVI ст.: зайздрость, заздрость (Крыўчык, Труды яз., 39). Польск. zazdrościć утворана ад наз. zazdrość, што ў сваю чаргу утвораны ад дзеясловаў, прадстаўленнях формамі тыпу рус. дыял. зазрить, заздрить (дзе ‑д‑ устаўное), якія выніклі шляхам прэфіксацыі дзеяслова zьrěti ’глядзець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазайздро́сціць гл. зайздросціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зави́довать несов. зайздро́сціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зайздро́сны, -ая, -ае.

1. Які заўсёды зайздросціць, поўны зайздрасці, які выражае зайздрасць.

З. чалавек.

З. позірк.

2. Здольны абудзіць зайздрасць.

З. лёс.

Зайздроснае здароўе.

|| наз. зайздро́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заві́даваць

‘зайздросціць каму-небудзь, чаму-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заві́дую заві́дуем
2-я ас. заві́дуеш заві́дуеце
3-я ас. заві́дуе заві́дуюць
Прошлы час
м. заві́даваў заві́давалі
ж. заві́давала
н. заві́давала
Загадны лад
2-я ас. заві́дуй заві́дуйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заві́дуючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зайздрава́ць

‘зайздросціць каму-небудзь, чаму-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зайздру́ю зайздру́ем
2-я ас. зайздру́еш зайздру́еце
3-я ас. зайздру́е зайздру́юць
Прошлы час
м. зайздрава́ў зайздрава́лі
ж. зайздрава́ла
н. зайздрава́ла
Загадны лад
2-я ас. зайздру́й зайздру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зайздру́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)