Зведваць, перажываць пачуццё зайздрасці да каго‑, чаго‑н. Грузчыкі моўчкі паглядалі на Сяргея, моўчкі зайздросцілі яго спрыту і сіле.Адамчык.Ігнась зайздросціць Кольку: у яго ёсць дзед, а Ігнась свайго дзеда не помніць.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зайздро́сціць benéiden vt (чаму-н umA); néidisch sein (каму-н., чаму-н. auf A); missgönnen vt (каму-н., чаму-н., j-m, etw. (A);
зайздро́сціцьчыім-н по́спехамj-n um séinen Erfólg benéiden;
◊
яму́ няма́ чаго́зайздро́сціць er ist nicht zu benéiden
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Зайздросціць ’перажываць раздражненне, выкліканае перавагай іншых’. Рус. беламор., арханг., пячор, за́здрить ’убачыць’, паўн.-дзвін.зазрить ’лічыць ганебным’, укр.за́здрити ’зайздросціць’, за́здріти ’пабачыць’, польск.zazdrościć ’зайздросціць’, чэш.zazřiti ’убачыць’, славац.zazrieť ’глянуць, убачыць; глянуць варожа’, дыял.zazrosť, zazdrost ’зайздрасць’, славен.zazréti ’ўбачыць’, серб.-харв.за̀зрети ’убачыць; спужацца; выказаць незадавальненне’; параўн. балг.за̀зор ’сорам, жах’, макед.зазор ’сорам’. Ст.-слав.зазьрѣти ’злавацца, дакараць, абурацца’. Ст.-рус.зазьрѣти ’убачыць’ (XI ст.), ’зайздросціць’ (XII ст.), ’дакараць’ (XI ст.), Бел. форма, відаць, з польск. з устаўным ‑й‑. У ст.-бел. з XVI ст.: зайздрость, заздрость (Крыўчык, Труды яз., 39). Польск.zazdrościć утворана ад наз. zazdrość, што ў сваю чаргу утвораны ад дзеясловаў, прадстаўленнях формамі тыпу рус.дыял.зазрить, заздрить (дзе ‑д‑ устаўное), якія выніклі шляхам прэфіксацыі дзеяслова zьrěti ’глядзець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пазайздро́сціцьгл.зайздросціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зави́доватьнесов.зайздро́сціць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
НА́ДПІС,
лірычны верш малой формы ў выглядзе надпісу на партрэце, кнізе, камені, статуі і г.д., які афарыстычна выяўляе нейкую думку, адносіны аўтара да пэўнай асобы ці падзеі. Вядомыя надпісы М.Ламаносава, А.Пушкіна, Ф.Шылера, Р.Гамзатава і інш. Да Н. часам звяртаюцца бел. паэты:
Мы, пахаваныя на зямлі,
Вечна будзем зайздросціць тым, што — на зорах.
Няўжо і яны таксама
Будуць зайздросціць зямлянам?
(М.Танк. «Надпіс на камені»),