загна́ць, -ганю́, -го́ніш, -го́ніць; -гна́ў, -гна́ла; -гані́; -гна́ны; зак.

1. каго-што. Гонячы, прымусіць увайсці куды-н., змясціцца дзе-н.

З. кароў у хлеў.

З. мяч у вароты.

2. што. Тое, што і забіць¹ (у 4 знач.; разм.).

З. цвік у сцяну.

3. каго. Замучыць хуткай яздой, гонкай.

З. каня.

З. звера.

4. Тое, што і прадаць (у 1 знач.; разм.).

З. боты на рынку.

|| незак. заганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. заго́н, -у, м. (да 1 знач.; спец.).

Паляванне загонам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загна́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заганю́ заго́нім
2-я ас. заго́ніш заго́ніце
3-я ас. заго́ніць заго́няць
Прошлы час
м. загна́ў загна́лі
ж. загна́ла
н. загна́ла
Загадны лад
2-я ас. загані́ загані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час загна́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загна́ць сов.

1. в разн. знач. загна́ть; (гвоздь и т.п. — ещё) вогна́ть, вбить, вколоти́ть;

з. жывёлу ў хлеў — загна́ть скот в хлев;

яздо́й з. каня́ — ездо́й загна́ть ло́шадь;

з. бо́ты на ры́нку — загна́ть сапоги́ на база́ре;

2. (гоня, далеко увести) угна́ть;

пасту́х ~на́ў ста́так на са́мы далёкі луг — пасту́х угна́л ста́до на самы́й далёкий луг;

з. у магі́лу — свести́ в моги́лу;

з. у казі́ны рог — загна́ть в у́гол; припере́ть к стене́;

і саба́камі не заго́ніш — и соба́ками не заго́нишь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загна́ць, ‑ганю, ‑гоніш, ‑гоніць; зак., каго-што.

1. Прымусіць каго‑н. увайсці куды‑н., апынуцца дзе‑н. Загнаць кароў у хлеў. □ Самая цяжкая справа была — загнаць апошніх звяроў у клетку. Маўр. — О, трэба было бачыць, як наш Гектар сёння чорнага ката загнаў на яблыню! — прамовіла Дануся. Карпюк. // Вымусіць апынуцца дзе‑н. далёка. [Мікуця] калісьці загналі былі ў Ашхабад. Чорны. // Перамясціць, адагнаць у пэўны пункт (машыну, калёсы, човен і пад.). Загнаць машыну ў гараж. Загнаць лодку ў чарот.

2. Замучыць хуткай яздой. Загнаць каня.

3. Убіць, забіць, увагнаць з сілай. Загнаць цвік у сцяну. □ [Ляснік] у пень загнаў сякерку, Дубальтоўку зняў з пляча. Грахоўскі. Я пазіраю на дзядзьку ды і кажу: — У мяне нага, мусіць, будзе нарываць. Стрэмку, ці што, загнаў пад пазногаць. Баранавых.

4. Разм. Прадаць, збыць. Загнаць боты на рынку. // Страціць, расходаваць. Загналі ўсе грошы на машыну.

5. Абл. Перамагчы, узяць верх над кім‑н. Застаўшыся ўдвух, Іван з Федзем непрыкметна для сябе паскорылі крок. Ішлі, быццам стараліся загнаць адзін аднаго. Кудравец.

•••

Загнаць запас — назапасіць.

Загнаць клін — тое, што і забіць клін (гл. забіць ​1).

Загнаць у казіны рог — паставіць у бязвыхаднае становішча, узяць верх (у бойцы, спрэчцы).

Загнаць (увагнаць, звесці) у магілу (у труну, у дамавіну, на той свет, у зямлю) — давесці да смерці, звесці са свету.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заганя́ць¹ гл. загнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улялю́шчыць

‘убіць, загнаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. улялю́шчу улялю́шчым
2-я ас. улялю́шчыш улялю́шчыце
3-я ас. улялю́шчыць улялю́шчаць
Прошлы час
м. улялю́шчыў улялю́шчылі
ж. улялю́шчыла
н. улялю́шчыла
Загадны лад
2-я ас. улялю́шчы улялю́шчыце
Дзеепрыслоўе
прош. час улялю́шчыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазаганя́ць¹, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Загнаць куды-н. усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. жывёлу ў хлявы.

П. цвікі ў сцяну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зату́ркать сов., прост. зату́заць, загна́ць, забі́ць, зацю́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загна́ть сов., в разн. знач. загна́ць, мног. пазаганя́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заго́н², -а і -у, м.

1. -у, гл. загнаць (у 1 знач.).

2. -а. Ланцуг загоншчыкаў на паляванні.

Воўк прарваўся праз з.

У загоне (разм.) — у закінутым стане.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)