загара́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. загара́нне
Р. загара́ння
Д. загара́нню
В. загара́нне
Т. загара́ннем
М. загара́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

загара́нне ср. загора́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загара́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. загараць — загарэць. Загаранне на сонцы.

загара́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. загарацца — загарэцца. Тэмпература загарання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́рванне ср., см. загара́нне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

серавугляро́д, -у, М -дзе, м.

Бясколерная, лёгкая на загаранне ядавітая вадкасць з непрыемным пахам.

|| прым. серавугляро́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́льванне, -я, н.

1. гл. запаліць.

2. Прыстасаванне, якім выклікаецца загаранне паліва ў рухавіках унутранага згарання (спец.).

Праверыць сістэму запальвання.

Уключыць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загора́ние зага́рванне, -ння ср., загара́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэлуло́ід, ‑у, М ‑дзе, м.

Цвёрдае пластычнае лёгкае на загаранне рэчыва з цэлюлозы.

[Ад лац. cellula — клетка і грэч. eidos — від.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́ра, -ы, ж.

1. Хімічны элемент — лёгкае на загаранне рэчыва жоўтага ці шараватага колеру, якое выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

2. Жоўта-карычневае тлустае рэчыва, якое ўтвараецца на сценках вушнога канала.

|| прым. се́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэтана́цыя, ‑і, ж.

Імгненнае загаранне якога‑н. выбуховага рэчыва, выкліканае выбухам другога рэчыва, ударам і пад.

[Ад лац. detonare — прагрымець.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)