за́вадзь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Невялікі заліў ракі ці возера з запаволеным цячэннем.

Ціхая завадзь — бяспечнае, спакойнае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́вадзь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. за́вадзь за́вадзі
Р. за́вадзі за́вадзей
за́вадзяў
Д. за́вадзі за́вадзям
В. за́вадзь за́вадзі
Т. за́ваддзю за́вадзямі
М. за́вадзі за́вадзях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

за́вадзь ж. за́водь, зато́н м.;

ці́хая з. — ти́хая за́водь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́вадзь, ‑і, ж.

Невялікі заліў рэчкі або возера з запаволеным цячэннем. Жыве [краснапёрка] звычайна ў сярэдніх пластах вады ў зацішных завадзях і затоках, акаймаваных высокімі зараснікамі травы і чароту. Матрунёнак.

•••

Ціхая завадзь — пра спакойнае, бяспечнае месца. Значыцца, жыве Вільня, бурліць! А яна [Алаіза] думала, што пасля Пецярбурга трапіць у ціхую завадзь. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́ністы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты цінай, у якім многа ціны. Ціністая завадзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кроўш ’бераг ракі, абрывісты бераг, завадзь’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kriaušis ’абрыў, круча, круты бераг’ (там жа, 2, 525). Запазычанне з літоўскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закля́вазавадзь’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна. Магчыма, ад закла з суф. ‑ʼава (параўн. качава ’месца, дзе качаўся конь’, Сцяцко, Афікс. наз., 34), але што выражае суфікс?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́вань, за́ваня, заво́нь, заво́нязавадзь’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Касп.). Рус. пск., смал., калуж. за́вонь, смал. за́воня ’ціхае месца, затока ў рацэ’. Паводле Фасмера (2, 72), з *за‑воднь ад вода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зато́ка, ‑і, ДМ ‑тоцы, ж.

Невялікі заліў у рацэ або возеры; лука, завадзь. З чароту лодка выплыла ў ціхую затоку, усланую па вадзе шырокімі капелюшамі лістоў. Арочка. Дзедава вёска, Падвалока, стаіць на паўднёвым схіле нешырокай паўвыспы, якая, урэзваючыся ў возера доўгай касою, падзяляе яго на дзве затокі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвіль, ‑і, ж.

1. Плесневы налёт на чым‑н., які ўзнікае ад сырасці, гніення і пад.; бросня. Хлебная цвіль. □ Дно і сценкі [бочкі] аплылі слізкаю цвіллю. Самуйлёнак. Рачная плынь.. ішла правей, пакідаючы збоч ціхую, зарослую цвіллю завадзь. Карамазаў.

2. перан. Праяўленне чаго‑н. застойнага, шкоднага. Здымем адвечную цвіль, Здымем вякоў павуціну. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)