забы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бу́дзь; -бы́ты; зак.

1. каго-што або пра каго-што, на каго-што або аб кім-чым. Перастаць помніць; страціць успамін пра каго-, што-н.

З. старое (пра старое, на старое).

З. і думаць пра гэта (перастаць успамінаць, спадзявацца на што-н.).

2. што, пра каго-што, аб кім-чым і з інф. Упусціць з памяці, не ўспомніць.

З. адрас знаёмага.

З. пра даручэнне (аб даручэнні).

3. каго-што. Пакінуць дзе-н., не захапіць з сабой па няўважлівасці.

З. парасон у аўтобусе.

Што я там забыў? (нашто мне там быць; няма чаго мне там рабіць; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забы́ць сов.

1. (перестать помнить) забы́ть, позабы́ть; запа́мятовать;

я забы́ў ну́мар ва́шага тэлефо́на — я забы́л (позабы́л, запа́мятовал) но́мер ва́шего телефо́на;

2. в др. знач. забы́ть, позабы́ть;

ён забы́ў до́ма кні́гу — он забы́л (позабы́л) до́ма кни́гу;

вы нас зусі́м забы́лі — вы нас совсе́м забы́ли;

з. даро́гу — (куды) забы́ть доро́гу (куда);

з. (чыю) хле́б-со́ль — забы́ть (чью) хле́б-со́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; заг. забудзь; зак.

1. каго-што або пра каго-што, на каго-што, аб кім-чым. Перастаць помніць; не захаваць у памяці. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Колас. — Э-э-э, чалавеча, тут ужо і забылі пра Тварыцкіх, даўно было. Чорны. // з дадан. сказам або інф. Не ўспомніць у патрэбны момант, выпусціць з-пад увагі. Я не забыў, што бомбаю варожай Маленства пакалечана маё. Свірка. Газу, магчыма, Забыў даць шафёр: Стала машына, Загл[у]хнуў матор. Нядзведскі.

2. каго-што. Пакінуць, не ўзяць з сабой па няўважлівасці. Маці, набыўшы трохі на двары, ішла зноў у дом — усё турбавалася, каб не забыць чаго ў спешцы збораў. Шахавец.

•••

Забыць дарогу куды — перастаць бываць дзе‑н.

Забыць (і) думаць — перастаць успамінаць, спадзявацца на што‑н.

На сябе не забыць — не ўпусціць сваёй выгады.

Не забыць — а) каго узнагародзіць, зрабіць паслугу, узяць пад апеку; б) каму чаго не дараваць каму‑н. чаго‑н.

Што я (ты, ён) там (тут) забыў? гл. я.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Забы́ць ’перастаць помніць’. Рус. забы́ть, укр. забу́ти польск., в.-луж. zabyć, н.-луж. zabyś ’тс’, палаб. zobål‑să ’забыў’, чэш. zabýti, славац. кніжн. zabyť, славен. záabiti, серб.-харв. за̀битизабыць’. Ст.-слав. забытизабыць’, ст.-рус. забыти ’тс’ (з XI ст.), ст.-бел. забыти ’тс’. Прасл. zabyti < za + byti (гл. быць). Шанскі (2, З, 12) лічыць, што ўнутраная форма слова звязана з уяўленнем аб завыванні як пераходзе з сапраўднага свету за яго межы. Але першаснае значэнне быць, відаць, ’расці’, ’узнікаць’ (параўн. быллё), што дае падставу для ўяўлення аб іншым семантычным ходзе, адлюстраваным у выразе быллём парасло, г. зн. забылася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забыць; забыцца (разм.); запамятаваць (абл.) □ выкінуць з галавы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

незабы́ўны, -ая, -ае.

Такі, што нельга забыць.

Незабыўная сустрэча.

|| наз. незабы́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бы́ты; зак., каго-што (разм.).

Крыху забыць, не поўнасцю захаваць у памяці.

Многае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Забыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. гістарычныя даты.

П. знаёмыя мясціны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Слухаючы што-н., захапіцца, забыць на ўсё.

Так цікава расказвае, што заслухаешся.

|| незак. заслу́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затанцава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак. (разм.).

1. Захапіўшыся танцамі, забыць пра час.

З. да ранку.

2. Доўга танцуючы, стаміцца.

З. да ўпаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)