1.каго-што або пракаго-што, накаго-што, абкім-чым. Перастаць помніць; не захаваць у памяці. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы!Колас.— Э-э-э, чалавеча, тут ужо і забылі пра Тварыцкіх, даўно было.Чорны.//здадан.сказам або інф. Не ўспомніць у патрэбны момант, выпусціць з-пад увагі. Я не забыў, што бомбаю варожай Маленства пакалечана маё.Свірка.Газу, магчыма, Забыў даць шафёр: Стала машына, Загл[у]хнуў матор.Нядзведскі.
2.каго-што. Пакінуць, не ўзяць з сабой па няўважлівасці. Маці, набыўшы трохі на двары, ішла зноў у дом — усё турбавалася, каб не забыць чаго ў спешцы збораў.Шахавец.
•••
Забыць дарогукуды — перастаць бываць дзе‑н.
Забыць (і) думаць — перастаць успамінаць, спадзявацца на што‑н.
На сябе не забыць — не ўпусціць сваёй выгады.
Не забыць — а) каго узнагародзіць, зрабіць паслугу, узяць пад апеку; б) камучаго не дараваць каму‑н. чаго‑н.
Што я (ты, ён) там (тут) забыў?гл. я.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забы́ць vergéssen* vt; nicht mehr dénken* (пра што-н an A); líegen lássen* (пакінуць)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Забы́ць ’перастаць помніць’. Рус.забы́ть, укр.забу́типольск., в.-луж.zabyć, н.-луж.zabyś ’тс’, палаб.zobål‑să ’забыў’, чэш.zabýti, славац.кніжн.zabyť, славен.záabiti, серб.-харв.за̀бити ’забыць’. Ст.-слав.забыти ’забыць’, ст.-рус.забыти ’тс’ (з XI ст.), ст.-бел.забыти ’тс’. Прасл.zabyti < za + byti (гл. быць). Шанскі (2, З, 12) лічыць, што ўнутраная форма слова звязана з уяўленнем аб завыванні як пераходзе з сапраўднага свету за яго межы. Але першаснае значэнне быць, відаць, ’расці’, ’узнікаць’ (параўн. быллё), што дае падставу для ўяўлення аб іншым семантычным ходзе, адлюстраваным у выразе быллём парасло, г. зн. забылася.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
забыць; забыцца (разм.); запамятаваць (абл.) □ выкінуць з галавы
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
незабы́ўны, -ая, -ае.
Такі, што нельга забыць.
Незабыўная сустрэча.
|| наз.незабы́ўнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)