жо́ўцевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жо́ўцевы жо́ўцевая жо́ўцевае жо́ўцевыя
Р. жо́ўцевага жо́ўцевай
жо́ўцевае
жо́ўцевага жо́ўцевых
Д. жо́ўцеваму жо́ўцевай жо́ўцеваму жо́ўцевым
В. жо́ўцевы (неадуш.)
жо́ўцевага (адуш.)
жо́ўцевую жо́ўцевае жо́ўцевыя (неадуш.)
жо́ўцевых (адуш.)
Т. жо́ўцевым жо́ўцевай
жо́ўцеваю
жо́ўцевым жо́ўцевымі
М. жо́ўцевым жо́ўцевай жо́ўцевым жо́ўцевых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жо́ўцевы жёлчный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жо́ўцевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны жоўці ​1 (у 1 знач.). Жоўцевы праток. Жоўцевыя кіслоты. Жоўцевы пузыр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жоўць¹, -і, ж.

1. Жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань у кішэчнік.

2. перан. Злосць, раздражненне.

У яе словах многа жоўці.

|| прым. жо́ўцевы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жёлчный

1. жо́ўцевы;

жёлчный пузы́рь жо́ўцевы пузы́р;

2. (злобный) зласлі́вы, зло́сны;

жёлчные слова́ зло́сныя сло́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Печане́ўяжоўцевы пузыр’ (Варл.). Відаць, вытворнае ад печані ’вантробы разам з ныркамі’ (Нік. Очерки), печані ’пячонка’ (ашм., Стан.). Да печань (гл.). Суф. -еўе выражае сукупнасць прадметаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Печанцы́ ’печань, вантробы наогул’ (Бяльк.): у печанцох сядзіць (Стан.). Відаць, архаізм; параўн. рус. печенецжоўцевы пузыр’, ст.-рус. печенца — памянш. ад печень (XVI ст.). Да печань, пячонка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пузы́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Напоўнены паветрам празрысты шарык у вадкасці, вадкай масе.

П. у шкле (ужо застылы). Пузыры ў цесце.

2. Балючае ўздуцце скуры; пухір.

П. ад апёку.

3. Перапончаты полы орган у целе чалавека, жывёлы, які змяшчае ў сабе якую-н. вадкасць.

Мачавы п.

Жоўцевы п.

4. Гумавы мяшок, напоўнены паветрам або вадой, які ўжыв. для розных мэт (разм.).

Вучыцца плаваць з пузырамі.

|| памянш. пузыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 і 2 знач.); прым. пузырко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

|| прым. пузы́рны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жоўць1 ’жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань’, перан. ’злосць’. Рус. желчь, укр. жовч, палес. жовть, польск. żółć, н.-луж. žołś, žołe, в.-луж. žółć, чэш. žluč, славац. žlč ’тс’, балг. жлъч ’злосць’ уст. ’атрута’, жлъчка ’жоўць’, ’жоўцевы пузыр’, макед. жолч ’жоўць, жоўцевы пузыр’, серб.-харв. жу̑ч ’тс’, славен. žôlć ’жоўць’. Ст.-слав. злъчь, пазней таксама жлъчь, ц.-слав. жлъть ’тс’, ст.-рус. жьлчь ’тс’. Бел. поўнасцю адлюстроўвае (як і ўкр. палес., польск., н.-луж.) уплыў слова жоўты на форму слова (пачатковае ж‑ і канчатковае ‑ць замест з‑ і ‑чь). Першаснае значэнне да кантамінацыі з жоўты было, відаць, ’горыч’, што паслужыла асновай для старажытнага пераносу значэння ’злосць, раздражненне’. Захоўваючы гэта пераноснае значэнне слав. мовы, аднак кантамінавалі слова з жоўты, што прывяло і да семантычнага зруху (адлюстраванага ў першым слове слоўнікавага тлумачэння). Гл. жоўкнуць.

Жоўць2 ’жоўтая фарба, жоўты колер’. Рус. желть, польск. рэдк. żółć, в.-луж. žołć, чэш. žluť, славац. žlť Ст.-рус. жлъть ’тс’. Утворана, як адцягнены назоўнік са значэннем апрадмечанай адзнакі на ‑ь (< *‑ĭ) ад прыметніка жоўты, відаць, яшчэ ў прасл. мове, як напрыклад, чэрнь (< *čьrnь): *žьltь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пузы́р, -ра́ в разн. знач. пузы́рь;

ы́ ў мета́ле — пузыри́ в мета́лле;

жо́ўцевы п. — жёлчный пузы́рь;

пла́вальны п. — пла́вательный пузы́рь;

п. з хало́днай вадо́й — пузы́рь с холо́дной водо́й;

мы́льны п. — мы́льный пузы́рь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)