жарэ́бчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жарэ́бчык жарэ́бчыкі
Р. жарэ́бчыка жарэ́бчыкаў
Д. жарэ́бчыку жарэ́бчыкам
В. жарэ́бчыка жарэ́бчыкаў
Т. жарэ́бчыкам жарэ́бчыкамі
М. жарэ́бчыку жарэ́бчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жарэ́бчык м., уменьш.-ласк. жере́бчик;

мышы́ны ж. — мыши́ный жере́бчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жарэ́бчык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да жарабок; невялікі жарабок. Быў проста жарэбчык, малюсенькі, кволенькі, здаецца, мала большы за добрае ягнё. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жере́бчик уменьш. жарэ́бчык, -ка м.;

мыши́ный жере́бчик мышы́ны жарэ́бчык.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мышы́ны в разн. знач. мыши́ный;

м. жарэ́бчык — мыши́ный жере́бчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кі́зяжарэбчык’ (Сцяшк. Сл.). З літ. kižas ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балаўні́к, ‑а, м.

Разм. Дураслівец, свавольнік. [Нупрэй:] — Ніводзін з нашых малых не зробіць шкоды, дарма што некаторыя з іх балаўнікі. Кулакоўскі. А жарэбчык у вас важнецкі, — пахваліў .. [Андрэй] каня. — Малады, відаць, балаўнік. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сысуно́к, ‑нка, м.

Памянш.-ласк. да сысун; тое, што і сысун. Жарэбчык-сысунок. □ Рабінка .. холадна, амаль варожа зірнуў на Мішу, — Малы ты яшчэ, сысунок ты яшчэ, каб гаварыць мне такія гаворкі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жарабя́, жарэ́бны, жарабо́к, жарабе́ц, жарэ́бчык, жаро́бка і інш. Рус. жеребенок, укр. жеребʼя, польск. źrebię, в.-луж. žrěbjo, н.-луж. žrebje, палаб. zribą, zribă, чэш. hřibě, славац. žriebä, балг. ждребя, жребя, макед. ждребе, жребе, серб.-харв. ждре̑бе, славен. žrebè. Ст.-слав. жрѣбѧ, ст.-рус. жеребя ’тс’. Прасл. *žerbę ўтворана з суфіксам *‑ent‑ > *‑ę‑ ад асновы *žerb‑, і.-е. *gerbh‑/*g​uerbh‑/*g​reb‑ ’(Трубачоў, Происх., 53). Апошняе са значэннем ’плод, маладая жывёла, дзіця’ (Покарны, 1, 485) суадносіцца з грэч. βρέφος ’тс’; з слав. параўноўваюць таксама ст.-інд. gárbha ’чэрава, плод’, авест. garəva‑ ’тс’ (Трубачоў, Происх., 53; Фасмер, 2, 48). Скок (3, 673) далучае і супастаўленне з ням. Kalb ’цяля’; Махэк₂ (188) параўноўвае з герм. *xvelpa‑z (ням. Welf) ’шчаня’, хец. huelpi ’маладая жывёла’. Бенвяніст (Индоевр., 182) адзначаў, што падзел асноў I *g​er‑bh‑ і II *g​r‑ebh‑ адбыўся яшчэ ў і.-е., што і адлюстравалася ў санскр. і грэч. формах. Слав., натуральна, належыць да першай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаша́, лоша ’жарабя да двух год’, лошачок, лашаня, лошэня ’тс’ (маз., З нар. сл., Шур, дыс., Мат. Гом.), лельч. лошатко ’жарабя да аднаго года’ (.ПАГНІ), лашакжарэбчык пасля двух год’, лошак, лошук ’жарабя, малады конь’ (ТС, Шур, дыс.), лашчак ’тс’ (Сцяшк.) лашонак ’тс’ (паўд.-усх., КЭС, Мат. Гом., Бел. казкі), /канатка ’тс’ (жлоб., Нар. словатв.; браг., Мат. Гом.), лашьіцка ’жаробка’ (Шур, дыс.; в.-дзв., Шатал.), лошыцка, лошыца ’маладая кабыла’ (Мат.; маз., З нар. сл., ТС), лашьічка ’тс’ (паўд.-усх., КЭС). Укр. лоша, лошатко, лошаточко ’жарабя’, лошук, лошак ’двух-, трохгадовае пажаданае жарабя’, закарп. лоша ’тс’, н.-валынск. лошііня ’жарабя’, лошун ’конь’, лошиця ’кабыліца’. Рус. валгагр., стаўрап. лоша, пск. лошага, паўд. лошбнок, наўг., перм. лощак ’тс’. Цюркізм (параўн. чуваш. лаша ’конь’, туркм. дыял., карач., тат., башк., кумык. алаша ’тс’, тур. дыял. ’худая каняжына’, азерб. ’кляча’) запазычаны ў перыяд Кіеўскай Русі або нават раней. Шляхі запазычання ва ўсх.-слав. мовы маглі быць рознымі: у ст.-рус. — з булгарскай мовы (Філін, Происх., 561–562), печанежскай (Дабрадомаў, История лекс., 6). Супраць апошняга гл. Адзінцоў, Этимология–1972, 125. Печанежская мова магла быць крыніцай запазычання ў ст.-бел. (ст.-укр.) мову пасля прыходу печанегаў у IX ст. у між рэчча Дона і Дуная. Гл. таксама лошадзь, лашчак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)