жарэ́бчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жарэ́бчык жарэ́бчыкі
Р. жарэ́бчыка жарэ́бчыкаў
Д. жарэ́бчыку жарэ́бчыкам
В. жарэ́бчыка жарэ́бчыкаў
Т. жарэ́бчыкам жарэ́бчыкамі
М. жарэ́бчыку жарэ́бчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жарэ́бчык м., уменьш.-ласк. жере́бчик;

мышы́ны ж. — мыши́ный жере́бчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жарэ́бчык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да жарабок; невялікі жарабок. Быў проста жарэбчык, малюсенькі, кволенькі, здаецца, мала большы за добрае ягнё. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жере́бчик уменьш. жарэ́бчык, -ка м.;

мыши́ный жере́бчик мышы́ны жарэ́бчык.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мышы́ны в разн. знач. мыши́ный;

м. жарэ́бчык — мыши́ный жере́бчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кі́зяжарэбчык’ (Сцяшк. Сл.). З літ. kižas ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

źrebak

м. жарабя, жарабок, жарэбчык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

балаўні́к, ‑а, м.

Разм. Дураслівец, свавольнік. [Нупрэй:] — Ніводзін з нашых малых не зробіць шкоды, дарма што некаторыя з іх балаўнікі. Кулакоўскі. А жарэбчык у вас важнецкі, — пахваліў .. [Андрэй] каня. — Малады, відаць, балаўнік. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сысуно́к, ‑нка, м.

Памянш.-ласк. да сысун; тое, што і сысун. Жарэбчык-сысунок. □ Рабінка .. холадна, амаль варожа зірнуў на Мішу, — Малы ты яшчэ, сысунок ты яшчэ, каб гаварыць мне такія гаворкі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жарабя́, жарэ́бны, жарабо́к, жарабе́ц, жарэ́бчык, жаро́бка і інш. Рус. жеребенок, укр. жеребʼя, польск. źrebię, в.-луж. žrěbjo, н.-луж. žrebje, палаб. zribą, zribă, чэш. hřibě, славац. žriebä, балг. ждребя, жребя, макед. ждребе, жребе, серб.-харв. ждре̑бе, славен. žrebè. Ст.-слав. жрѣбѧ, ст.-рус. жеребя ’тс’. Прасл. *žerbę ўтворана з суфіксам *‑ent‑ > *‑ę‑ ад асновы *žerb‑, і.-е. *gerbh‑/*g​uerbh‑/*g​reb‑ ’(Трубачоў, Происх., 53). Апошняе са значэннем ’плод, маладая жывёла, дзіця’ (Покарны, 1, 485) суадносіцца з грэч. βρέφος ’тс’; з слав. параўноўваюць таксама ст.-інд. gárbha ’чэрава, плод’, авест. garəva‑ ’тс’ (Трубачоў, Происх., 53; Фасмер, 2, 48). Скок (3, 673) далучае і супастаўленне з ням. Kalb ’цяля’; Махэк₂ (188) параўноўвае з герм. *xvelpa‑z (ням. Welf) ’шчаня’, хец. huelpi ’маладая жывёла’. Бенвяніст (Индоевр., 182) адзначаў, што падзел асноў I *g​er‑bh‑ і II *g​r‑ebh‑ адбыўся яшчэ ў і.-е., што і адлюстравалася ў санскр. і грэч. формах. Слав., натуральна, належыць да першай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)