дэса́нтнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Удзельнік дэсантных аперацый.

Парашутысты-дэсантнікі.

2. Ваеннаслужачы дэсантных войск.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэса́нтнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэса́нтнік дэса́нтнікі
Р. дэса́нтніка дэса́нтнікаў
Д. дэса́нтніку дэса́нтнікам
В. дэса́нтніка дэса́нтнікаў
Т. дэса́нтнікам дэса́нтнікамі
М. дэса́нтніку дэса́нтніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэса́нтнік м. деса́нтник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэса́нтнік, ‑а, м.

Баец дэсантных войск, удзельнік дэсанта. Скінуць на парашутах дэсантнікаў. □ У адзінаццаць гадзін.. [батальён] ужо вёў першы бой, акружаў варожых дэсантнікаў. Мележ. // Ваеннаслужачы дэсантных войск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

деса́нтник дэса́нтнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набо́к, прысл.

1. На адзін з бакоў. Галас, схіліўшы набок галаву, падышоў да мяне бачком. Колас. Машыну падкінула і нахіліла набок. Новікаў. Русыя валасы акуратна зачасаны набок. Алешка. Схапіўшыся за грудзі, дэсантнік пахіснуўся набок, ніцма ўпаў на зямлю. М. Ткачоў. // Набакір; накасяк. У пасаджанай набок новенькай шапцы з залацістай эмблемай чыгуначніка.. [Вася] бадзёра наігрываў вясёлы факстрот, склікаючы да сябе суседскую моладзь. Ракітны. // Убок (адкінуць, адставіць і пад.). Работай сагрэйся, калі халады, Не будзеш пахукваць на рукі тады. Набок — рукавіцы, ватоўку — набок. Бялевіч. Ад яго [Міколавых] удараў каскі Адлятаюцца набок. Броўка.

2. у знач. выкл. З дарогі; прэч. Пад’ехаў пан. — Набок! — крычыць мужыку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)