дэмаго́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца дэмагогіяй, карыстаецца дэмагагічнымі прыёмамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэмаго́г

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэмаго́г дэмаго́гі
Р. дэмаго́га дэмаго́гаў
Д. дэмаго́гу дэмаго́гам
В. дэмаго́га дэмаго́гаў
Т. дэмаго́гам дэмаго́гамі
М. дэмаго́гу дэмаго́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэмаго́г м. демаго́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэмаго́г, ‑а, м.

Той, хто карыстаецца дэмагагічнымі прыёмамі. Вось, вось яны гарланы-дэмагогі, Правакацыйных, чорных спраў майстры. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

демаго́г дэмаго́г, -га м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., каго-што.

1. Разбурыць, знішчыць выбухам; падарваць. [Маеўскі:] — Гнядкоў! Сабірай сваіх падрыўнікоў. Узарві спачатку масты, пасля — вадакачку і стрэлкі. Шамякін. // Разбурыць напорам знутры. Праз тыдзень — другі імклівая плынь узарве, раскрышыць ледзяны панцыр, і Нёман .. панясе свае воды на поўнач — у Літву. «ЛіМ». / у перан. ужыв. Кастрычнік узарваў стары ўвесь лад. Астрэйка.

2. Узадраць, парушыць цэласць чаго‑н. Вось .. [Юрка] расшыў адзін .. край [пасылкі] і, узарваўшы фанернае вечка, заглянуў цсярэдзіну. Сіняўскі. // перан. Узараць. Я помню, як трактар той першы Прамчаў і ля нашых бяроз, Як дзедаўскую палоску Плугамі ўзарваў і панёс. Куляшоў.

3. перан. Парушыць чым‑н. спакой, цішыню і пад. [Стрэл] узарваў спакой летняе ночы і перакаціўся рэхам у наваколлі. Чарнышэвіч. Гром апладысментаў узарваў панаваўшую дагэтуль цішыню. Васілевіч.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Разм. Вывесці з сябе, абурыць, вельмі раззлаваць. Гэтая ветлівасць узарвала Андрэя, хоць ён даў сабе слова размаўляць зусім спакойна. Шахавец. — Ну і дэмагог жа ты! — узарвала Таццяну. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)