дысана́нс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дысана́нс дысана́нсы
Р. дысана́нсу дысана́нсаў
Д. дысана́нсу дысана́нсам
В. дысана́нс дысана́нсы
Т. дысана́нсам дысана́нсамі
М. дысана́нсе дысана́нсах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дысана́нс, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Негарманічнае спалучэнне музычных гукаў; проціл. кансананс.

2. перан. Тое, што ўносіць разлад у што-н., рэзка пярэчыць чаму-н.

Яго думка прагучала дысанансам на сходзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысана́нс, -су м., муз., перен. диссона́нс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дысана́нс, ‑у, м.

1. Негарманічнае спалучэнне музычных гукаў, парушэнне сугучнасці; проціл. кансананс.

2. перан. Разлад, няўзгодненасць з чым‑н., супярэчнасць чаму‑н. І толькі адзін дэлегат выступіў з прапановай, якая прагучэла дысанансам у агульнай дыскусіі. Лынькоў. Першы стрэл прагучаў дысанансам да.. спакойнай ранішняй цішыні. Дамашэвіч.

[Фр. dissonance.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансана́нс, -у, м.

Мілагучнае спалучэнне гукаў; проціл. дысананс.

|| прым. кансана́нсны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

диссона́нс прям., перен. дысана́нс, -су м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кансана́нс, ‑у, м.

1. Гарманічнае спалучэнне некалькіх гукаў; мілагучнасць; проціл. дысананс.

2. Від няпоўнай рыфмы, у якой націскныя галосныя розныя, але паслянаціскныя, а часам і пераднаціскныя гукі супадаюць.

[Фр. consonance.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)