дыкто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. дыктаваць.

2. мн. -і, -то́вак. Тое, што і дыктант.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыкто́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дыкто́ўка дыкто́ўкі
Р. дыкто́ўкі дыкто́вак
Д. дыкто́ўцы дыкто́ўкам
В. дыкто́ўку дыкто́ўкі
Т. дыкто́ўкай
дыкто́ўкаю
дыкто́ўкамі
М. дыкто́ўцы дыкто́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дыкто́ўка ж., разг. дикто́вка;

пад дыкто́ўку — (чыю) под дикто́вку (чью)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыкто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дыктаваць. Пісаць пад дыктоўку.

2. Тое, што і дыктант. Тыдні два .. [вучні] старанна паўтаралі пройдзенае за зіму, пісалі дыктоўкі, практыкаваліся ў граматычным разборы, рашалі задачы. Колас.

•••

Пад дыктоўку чыю — пад уплывам, па загаду каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.

1. Павольна вымаўляць, чытаць што-н., каб слухачы маглі запісваць.

Д. тэкст.

2. Прапаноўваць што-н. для безагаворачнага выканання.

Так яму дыктавала сумленне.

|| зак. прадыктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. дыкто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.).

Пісаць пад дыктоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дикта́нт м. дыкта́нт, -та м., дыкто́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дикто́вка ж.

1. (действие) дыктава́нне, -ння ср.;

2. (диктант) дыкто́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перака́з, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераказаць.

2. Пісьмовая або вусная перадача сваімі словамі чаго‑н. прачытанага, пачутага. Канчалася дыктоўка, давалася другая работа — пераказ. За пераказам ішла пісьмовая задача. Колас. Фельетон удаўся таму, што сам па сабе факт, нават у простым пераказе, смешны. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)