дубро́ва, -ы, мн. -ы, -ро́ў, ж.

Невялікі лісцевы або дубовы лес.

Прыгожыя беларускія дубровы.

|| прым. дубро́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дубро́ва

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Дубро́ва
Р. Дубро́ва
Д. Дубро́ву
В. Дубро́ва
Т. Дубро́вам
М. Дубро́ве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дубро́ва

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Дубро́ва
Р. Дубро́вы
Д. Дубро́ве
В. Дубро́ву
Т. Дубро́вай
Дубро́ваю
М. Дубро́ве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дубро́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дубро́ва дубро́вы
Р. дубро́вы дубро́ў
Д. дубро́ве дубро́вам
В. дубро́ву дубро́вы
Т. дубро́вай
дубро́ваю
дубро́вамі
М. дубро́ве дубро́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дубро́ва ж. дубра́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дубро́ва, см. дубра́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дубро́ва, ‑ы, ж.

Невялікі лісцевы лес; гай. Дарога вілася між густых дуброў, але часта насустрач нам нечакана выбягаў малады сасоннік. Хведаровіч. Праз дарогу цягнуліся калгасныя палеткі, дзе-нідзе перарэзаныя невялікімі бярозавымі пералескамі ці дубровамі. Шчарбатаў. // Дубовы лес. Дубнячок, што некалі.. ледзь дасягаў чалавечага росту, цяпер .. стаў суцэльнай дубровай. Ракітны. Усё ж шыракалістыя пароды сустракаюцца, а месцамі нават утвараюць невялікія дубовыя ляскі, так званыя дубровы. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дубро́вадуброва’ (БРС, Бяльк.). У Яшкіна дубро́ва ’дубовы лес, гай’, ’лісцевы лес, мяшаны лес’, ’бярэзнік’, ’сасоннік, хваёвы лес’, ’трава, якая расце ў лесе або від кармавых траў’, ’балота’. Падрабязны агляд семантыкі слова гл. у Талстога, Геогр., 44–48; гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 5, 93–94 (з вялікай літ-рай). Прасл. форма рэканструюецца як *dǫbrava, *dǫbrova (лексема вядома ва ўсіх слав. мовах). Звычайна слова звязваецца з *dǫbъ, але гл. удакладненні ў Трубачова (сувязь з *dǫbъ мае больш шырокую семантычную аснову). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 548.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дубра́ва ж., см. дубро́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дубра́ва дубро́ва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)