дры́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Ісці, дробна і часта ступаючы.

Па сцежцы дрыпаў нізенькі чалавечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дры́паць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дры́паю дры́паем
2-я ас. дры́паеш дры́паеце
3-я ас. дры́пае дры́паюць
Прошлы час
м. дры́паў дры́палі
ж. дры́пала
н. дры́пала
Загадны лад
2-я ас. дры́пай дры́пайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дры́паючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дры́паць несов., разг. семени́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дры́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Ісці, ступаючы часта і дробна. Гляджу — па вузенькай сцежачцы.. хуценька-хуценька дрыпае — хутчэй плыве — Размысловіч. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыдры́паць экспр. ’прыдыбаць, прыйсці з цяжкасцю’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад дры́паць разм. ’ісці, дробна і часта ступаючы’ (ТСБМ; у ЭСБМ адсутнічае), якое, безумоўна, узыходзіць да прасл. *dripati (ЭССЯ, 5, 115; тут падаецца адзначанае слоўнікам Байк. і Некр. дры́паць ’брудзіць падол’), параўн. адно са знач. чэш. drpačʼ ’дробненька хадзіць’, а таксама ўкр. придрі́патися ’прыйсці ў слату’. Гл. яшчэ ЕСУМ, 2, 128 (пад дри́пи).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Задры́па ’неахайны чалавек’ (ТСБМ). Рус. дыял. задры́па, задри́па, задрёпа; укр. задрі́па, задри́панець. Усх.-слав. бязафіксны наз. ад дзеяслова задрыпаць ’запэцкаць’, утворанага з прэфіксам за‑ ад дрыпаць ’пэцкаць’, што мае шэраг іншаслав. паралелей, якія вядуць да рэканструкцыі семантыкі dripati ’раздзіраць’ (SR, 4, 236); гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 5, 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́паць ‘ісці паволі, робячы частыя крокі’ (ашм., Стан.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘лёгка ступаючы, ісці подбегам’ (Варл.), трып‑трып — аб хадзьбе частымі і дробнымі крокамі (в.-дзв., Сл. ПЗБ, Варл.), сюды ж трыэ́паті ‘ісці паволі’ (беласт., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць з літ. trỹpti ‘тупаць нагамі’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 138). Хутчэй за ўсё, гукапераймальнага паходжання, параўн. «звонкі» варыянт дры́паць ‘ісці, ступаючы часта і дробна’ (Скарбы) пры літ. drìbti ‘падаць, валіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стры́баць ‘скакаць’ (Ласт.), стрыбуля́ць ‘ісці падскокваючы’ (хойн., Шатал.); сюды ж стрыбо́к ‘скок, скачок’, стры́баўка, стры́бля ‘страказа’ (Ласт.), стрыбутне́йшы ‘здаравейшы, мацнейшы’ (Ян.). Параўн. укр. стриба́ти ‘скакаць’, стрибо́к ‘скачок’. Прасл. дыял. *stribati ‘скакаць’, роднаснае літ. stribuliúoti ‘падскокваць, скакаць’ (ЕСУМ, 5, 439), якое Лаўчутэ (Балтизмы, 132) лічыць крыніцай запазычання аднаго з дзеясловаў. Параўн. таксама літ. stripuliúoti, strãpaliuoti ‘тс’, звязаныя з strapulnė́ti ‘стукаць нагамі’ (Куркіна, Этимология–1974, 52), што дазваляе ў аснове названых слоў бачыць гукаперайманне, параўн. стропаць, тро́паць ‘стукаць нагамі’ (гл.), дры́паць ‘часта пераступаць нагамі’ (Скарбы) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)