драко́н
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
драко́н |
драко́ны |
| Р. |
драко́на |
драко́наў |
| Д. |
драко́ну |
драко́нам |
| В. |
драко́на |
драко́наў |
| Т. |
драко́нам |
драко́намі |
| М. |
драко́не |
драко́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
драко́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Казачнае страшыдла ў выглядзе крылатага змея, які дыхае агнём, пажырае людзей і жывёлу.
2. Вялікая яшчарка сямейства агамавых, што жыве ў некаторых трапічных краінах на дрэвах.
|| прым. драко́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
драко́н м., миф., зоол. драко́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
драко́н, ‑а, м.
1. Казачнае страшыдла ў выглядзе крылатага вогнедышнага змея, які пажырае людзей і жывёл.
2. Яшчарка з крыламі, якая жыве на дрэвах у некаторых трапічных краінах і можа лятаць.
3. Сузор’е Паўночнага паўшар’я неба, якое агінае сузор’е Малой Мядзведзіцы.
[Грэч. drakon — змей.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Драко́н ’дракон’ (БРС). Рус. драко́н, укр. драко́н. У ст.-рус. мове (Максім Грэк) лічыцца запазычаннем прама з грэч. δράκων ’тс’. Паводле Фасмера (1, 534), у іншых выпадках у рус. мове гэта запазычанне з лац. dracō, ‑ōnis (< грэч.). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 183. Прыметнік драко́наўскі (драконаўскія законы) — запазычанне з франц. (магчыма, праз рус. мову) draconique або ням. drakonisch. У аснове ляжыць імя элінскага заканадаўца Дракона (Δράκων). Гл. Фасмер, 1, 535.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пяцігало́вы, ‑ая, ‑ае.
З пяццю галовамі (у 1 знач.). Пяцігаловы дракон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стогало́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае сто або больш галоў; шматгаловы. Стогаловы дракон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
левіяфа́н, ‑а, м.
1. Паводле біблейскага падання — вялізнае марское страшыдла ці лятаючы дракон.
2. Кніжн. Тое, што здзіўляе сваёй велічынёй, сілай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Драко́наўскі (драконаўскія законы). Гл. драко́н.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)