дзяжу́рная

‘жанчына, якая дзяжурыць’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. дзяжу́рная дзяжу́рныя
Р. дзяжу́рнай дзяжу́рных
Д. дзяжу́рнай дзяжу́рным
В. дзяжу́рную дзяжу́рных
Т. дзяжу́рнай
дзяжу́рнаю
дзяжу́рнымі
М. дзяжу́рнай дзяжу́рных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзяжу́рная

‘пакой для дзяжурства’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. дзяжу́рная дзяжу́рныя
Р. дзяжу́рнай дзяжу́рных
Д. дзяжу́рнай дзяжу́рным
В. дзяжу́рную дзяжу́рныя
Т. дзяжу́рнай
дзяжу́рнаю
дзяжу́рнымі
М. дзяжу́рнай дзяжу́рных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзяжу́рная ж., сущ., в разн. знач. дежу́рная;

дз. па ку́хні — дежу́рная по ку́хне;

зайсці́ ў ~ную — зайти́ в дежу́рную

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяжу́рны, -ая, -ае.

1. Які выконвае пэўныя абавязкі ў парадку чаргі.

Д. ўрач.

2. Які працуе ў час адпачынку іншых падобных устаноў.

Дзяжурная аптэка.

Д. магазін.

3. у знач. наз. дзяжу́рны, -ага, м., дзяжу́рная, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Асоба, якая дзяжурыць.

Д. па кухні.

4. Загадзя падрыхтаваны, пастаянна ўжывальны.

Дзяжурная страва ў рэстаране.

Дзяжурныя цытаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дежу́рная сущ., в разн. знач. дзяжу́рная, -най ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяжу́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзяжу́рны дзяжу́рная дзяжу́рнае дзяжу́рныя
Р. дзяжу́рнага дзяжу́рнай
дзяжу́рнае
дзяжу́рнага дзяжу́рных
Д. дзяжу́рнаму дзяжу́рнай дзяжу́рнаму дзяжу́рным
В. дзяжу́рны (неадуш.)
дзяжу́рнага (адуш.)
дзяжу́рную дзяжу́рнае дзяжу́рныя (неадуш.)
дзяжу́рных (адуш.)
Т. дзяжу́рным дзяжу́рнай
дзяжу́рнаю
дзяжу́рным дзяжу́рнымі
М. дзяжу́рным дзяжу́рнай дзяжу́рным дзяжу́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзяжу́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выконвае тыя ці іншыя службовыя або грамадскія абавязкі ў парадку чаргі. Дзяжурны міліцыянер. □ Доўга сядзець у палаце, непакоіць хворага дзяжурны доктар не дазваляў. Пальчэўскі. // у знач. наз. дзяжу́рны, ‑ага, м.; дзяжу́рная, ‑ай, ж. Асоба, якая ў парадку чаргі выконвае свае службовыя або грамадскія абавязкі. Дзяжурны па вакзалу. Дзяжурны па кухні. □ У казарме чутны асцярожныя крокі дзяжурнага, які штораз паглядае на гадзіннік. Каваль. Аператыўны дзяжурны зараз жа пазваніў у эскадрыллі, перадаў загад камандзіра палка. Алешка. // Які працуе ў гадзіны перапынку або ў дні адпачынку іншых падобных устаноў. Дзяжурная аптэка. Дзяжурны магазін.

2. Прызначаны для дзяжурства. У дзяжурным пакоі рэзка і трывожна зазваніў тэлефон, і Стась кінуўся да яго. Мікуліч. // у знач. наз. дзяжу́рная, ‑ай, ж. Пакой, памяшканне для дзяжурства. Зайсці ў дзяжурную.

3. Загадзя падрыхтаваны для неадкладнага выкарыстання. Дзяжурная страва ў рэстаране. // перан. Загадзя прыдуманы, завучаны. Дзяжурная фраза. Дзяжурны жарт. □ Паходня паспрабаваў быў чытаць тэзісы, але і самому яму стала сумна, нібы гэта былі чужыя, дзяжурныя словы, паўтораныя сотні разоў. Хадкевіч.

[Ад фр. de jour— які адносіцца да гэтага дня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго. Аклікаць, зваць. — Цімох! Кірыла! — нарэшце гукае .. [дзед Мірон]. — Падыйдзіце .. сюды! Даніленка. Ля варот яго хтосьці паклікаў. Павярнуўшы галаву і ўбачыўшы таго, хто яго гукаў, Мікола сумеўся. Сіняўскі.

2. Гучна гаварыць, крычаць. — Паехалі! — гукае шафёр. Ракітны. На двары гулі машыны, і на кагосьці ўсё гукала дзяжурная: — Ну, толькі звязі маю хустку! Адамчык.

3. Абл. Гаварыць, размаўляць. Ля клуба стукаў рухавік. Дзяўчаты гукалі ў халоднай і ядранай маладой начы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сястра́, ы́; мн. сёстры (з ліч. 2, 3, 4 сястры́), сясцёр; ж.

1. Кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў. [Ганна Тарасаўна:] — Гадавалася я круглай сіратой — ні бацькоў, ні братоў, ні сясцёр родных. Бядуля.

2. Жанчына, аб’яднаная з кім‑н. агульнымі інтарэсамі, умовамі і пад. Як рэзка адрозніваецца далейшы лёс Кацярыны [з паэмы П. Броўкі «Кацярына»] ад лёсу яе сясцёр з твораў Някрасава або Шаўчэнкі. Бярозкін. // перан. Пра блізкую, духоўна родную жанчыну. Сустрэць у кім-небудзь сястру. // перан. Пра што‑н. блізкае, роднаснае. [Паддубны:] — Ці ж не табе [Сяргею] казалі не раз, што вытрымка — родная сястра адвагі. М. Ткачоў.

3. Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе. Дзяжурная сястра. Хірургічная сястра. □ Бальнічны дзень пачынаўся з абходу сястры. Нячутнымі крокамі ўваходзіла яна ў палату, будзіла хворых, рабіла ўколы, клала на тумбачку медыкаменты. Асіпенка. Вып’ем мы за сваіх генералаў, За ласкавых сясцёр франтавых. Панчанка.

4. Член жаночага рэлігійнага брацтва; манашка.

•••

Дваюрадная сястра — дачка дзядзькі або цёткі.

Малочная сястра — дачка мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама выкармленая дзяўчынка ў адносінах да дзяцей мамкі.

Медыцынская сястра — тое, што і сястра (у 3 знач.).

Міласэрная сястра (уст.) — медыцынская сястра.

Сястра-гаспадыня — асоба, якая загадвае гаспадаркай (вялізнай, інвентаром, часам — харчаваннем і пад.) у лячэбных і дзіцячых установах, сталовых і пад.

Траюрадная сястра — дачка дваюраднага дзядзькі або цёткі.

Ваша сястра — вы і вам падобныя жанчыны; усе вы, жанчыны.

Наша сястра — мы і нам падобныя жанчыны; усе мы жанчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)